Горад Бенгазі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бенгазі
بنغازي
The Old Town, Benghazi, Libya.jpg

Каардынаты: 32°07′00″ пн. ш. 20°04′00″ у. д. / 32.116667° пн. ш. 20.066667° у. д. (G) (O) (Я)32°07′00″ пн. ш. 20°04′00″ у. д. / 32.116667° пн. ш. 20.066667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Euesperides
Плошча
43.535 км²
Насельніцтва (2006)
670,797 чалавек
Часавы пояс

Бенгазі (Лівія)
Бенгазі
Бенгазі

Бенгазі (араб.: بنغازي) — другі па велічыні пасля Трыпалі горад у Лівіі. Насельніцтва вырасла з 500120 жыхароў у 1995 да 660147 у 2004.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны Бенгазі знаходзіцца на паўднёвы захад ад старажытнагрэчаскага горада Берэніка, заснаванага ў 446 да н.э. братам цара Кірэна. Новы горад пазней называўся Гесперыды. Стаўшы рымскім горадам, Бенгазі квітнеў на працягу 600 гадоў. Ён стаў асноўным цэнтрам Кірэнаікі пасля III стагоддзя н. э., аднак у выніку арабскіх заваёў у 642-643 горад прыйшоў у заняпад, ператварыўшыся ў нязначны пасёлак сярод велічных руін.

У 1200-х селішча стала адыгрываць важную ролю ў росце гандлю паміж генуэзскімі купцамі і плямёнамі з унутраных раёнаў. У 1578 годзе туркі захапілі Бенгазі і кіравалі горадам з Трыпалі, а з 1835 па 1911 горад трапіў пад прамое кіраванне Асманскай імперыі. У гэты час Бенгазі быў найбольш збяднелай правінцыяй Асманскай імперыі. У горадзе не было брукаваных дарог, тэлеграфа, а бухта так засмецілася марскімі наносамі, што караблі не маглі ў яе ўваходзіць. У прыбярэжных водах працавалі грэцкія і італьянскія лаўцы марскіх губак. У 1858 і ў 1874 Бенгазі быў спустошаны эпідэміяй бубонай чумы.

У лютым 2011 загінула 173 дэманстрантаў, з іх 50 — толькі 19 лютага ад рук лівійскай арміі[1].

Бенгазі 1935

Зноскі