Туркі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Туркі (саманазва цюрк, турэцк.: Türkler, адз. лік Türk) — сярэднеазіяцкі народ агульнай колькасцю каля 55—58 млн чалавек, асноўнае насельніцтва Турцыі.

Іншыя краіны рассялення турак:

Асноўная мова — турэцкая. Рэлігійная прыналежнасць вернікаў: мусульмане-суніты (99,1 %)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Продкі турак — агузы пачалі перасяляцца з Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Малай Азіі каля 11 стагоддзя, скараючы і асімілюючы карэннае насельніцтва, прадстаўленае грэкамі, а таксама армянамі. У склад будучага турэцкага народа таксама ўвайшлі янычары, якія камплектуюцца з хлопчыкаў армян, грузін, балканскіх, славянскіх і іншых хрысціянскіх народаў, якіх адбіралі з мясцовага насельніцтва, звярталі ў іслам, і везлі ў Стамбул. Фарміраванне турэцкага этнаса завяршылася ў 15 стагоддзі, а турэцкая нацыя склалася ў першыя дзесяцігоддзі 20 стагоддзя. Саманазва народа да 1923 — асманы; пасля падзення Асманскай імперыі існаваў выбар паміж варыянтамі новай саманазвы: анаталійцы і туркі. Выбар апошняй назвы зроблены з мэтай выкарыстаць цюркскую ідэнтычнасць для кансалідацыі народа ў складаны перыяд яго гісторыі, а таксама для захавання суверэнітэту над еўрапейскімі (неанаталійскімі) тэрыторыямі.

Турэцкая дыяспара[правіць | правіць зыходнік]

Турэцкая дзяўчына

Гістарычна найболей вядомая турэцкая дыяспара існавала ў Крымскім ханстве — васальнай дзяржаве Асманскай імперыі. Аднак да XVIII ст., калі Крым увайшоў у склад Расіі, туркі амаль цалкам інтэграваліся ў крымскататарскi этнас. Пад моцным уплывам турэцкай мовы склаўся паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. У наш час найболей буйныя турэцкія дыяспары маюцца ў краінах, якія раней уваходзілі ў склад Асманскай імперыі. У арабскіх краінах (краіны Магрыба, Егіпет, Сірыя, Ірак) туркі не маюць рэлігійнага ціску, аднак у той жа час іх магчымасць вывучаць родную мову і падтрымліваць культурныя сувязі з Турцыяй сур'ёзна абмяжоўваецца.

Нашмат горш становішча турак у немусульманских краінах. Адным з чыннікаў з'яўляецца гістарычная памяць: Асманская імперыя праводзіла агрэсіўную палітыку ў адносінах да немусульманскага насельніцтва.

Турэцкая дыяспара ў Германіі ўтварылася ў выніку «эканамічнага цуду» 1960-ых, калі ў выніку эканамічнага росту ўзрос попыт на працоўную сілу, у той час як насельніцтва Германіі не толькі не расло, але нават памяншалася. У сувязі з гэтым у Германію прыбыла вялікая колькасць турак. Адбываліся сутыкненні паміж туркамі і нямецкімі нацыяналістамі, нярэдка са смяротнымі выпадкамі. У 1990-я сітуацыя стала змяняцца ў лепшы бок, хоць усё яшчэ далёкая ад ідэалу — нямецкі ўрад пачаў мэтанакіраваную праграму па інтэграцыі турак у нямецкае грамадства пры захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]