Горад Ванкувер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ванкувер
Vancouver
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Vancouver photo montage.jpg

Каардынаты: 49°15′08″ пн. ш. 123°06′26″ з. д. / 49.252222° пн. ш. 123.107222° з. д. (G) (O) (Я)49°15′08″ пн. ш. 123°06′26″ з. д. / 49.252222° пн. ш. 123.107222° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Горад з
Плошча
114,7 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Насельніцтва (2007)
612 тыс. чалавек
Афіцыйны сайт

Ванкувер (Канада)
Ванкувер
Ванкувер

Ванкувер (англ.: Vancouver) — горад на заходнім узбярэжжы Канады, буйнейшы горад правінцыі Брытанская Калумбія і восьмы па колькасці насельніцтва горад краіны. Насельніцтва 612 тыс. чал., у агламерацыі Вялікі Ванкувер (Greater Vancouver) пражывае звыш 2,3 млн чал. (трэцяя па памерах агламерацыя ў Канадзе).

Месца размяшчэння Ванкувера мае назву Ніжняя вялікая зямля (Lower Mainland), што падкрэслівае яго знаходжанне на ўзбярэжжы кантынентальнай часткі рэгіёна, у супрацьпастаўленні востраву Ванкувер, на якім размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Вікторыя.

Назва горада ўтворана ад галандск. «van Coevorden», што азначае паходжанне ад/з (галандск. «van») Кувордэна (горад у Нідэрландах).

Насельніцтва Ванкувера этнічна разнастайнае, для больш як паловы жыхароў горада англійская мова не ёсць роднай.

Мясцовасць засяляецца еўрапейцамі з 1860-х. Імпульс перасяленню надалі залатыя ліхаманкі (каньён Фрэёзера і Карыбу), затым доўгі час — да 1980-х — горад быў цэнтрам рэгіёну здабычы і апрацоўкі мясцовай сыравіны (лес, карысныя выкапні, рыба, сельскагаспадарчая прадукцыя). У апошнія дзесяцігоддзі ідзе моцная дыверсіфікацыя гаспадарчай актыўнасці, рост сектару паслуг. На сёняшні дзень другое месца ў эканоміцы горада пасля лясной прамысловасці займае турызм. Ванкувер — трэці па велічыні цэнтр кінавытворчасці Паўночнай Амерыкі пасля Лос-Анджэлеса і Нью-Ёрка.

Горад валодае дастаткова развітой сеткай гарадскога пасажырскага транспарту, хаця і меншай ў параўнанні з іншымі гарадамі Канады, што тлумачыцца вялікай шчыльнасцю засялення цэнтральнай часткі горада і адсутнасцю неабходнасці перамяшчэння вялікіх мас людзей паміж рознымі раёнамі горада, у прыватнасці, з прыгарадаў. Агульная планіроўка горада забяспечвае высокую якасць жыцця гараджан, тэарэтыка-практычныя падыходы да яе атрымалі назву Ванкуверызм, як альтэрнатыва распаўзанню гарадоў, іх прыгарадаў на суседнія землі (Urban sprawl).

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).