Горад Далас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Далас
Dallas
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 32°46′57″ пн. ш. 96°47′51″ з. д. / 32.7825° пн. ш. 96.7975° з. д. (G) (O) (Я)32°46′57″ пн. ш. 96°47′51″ з. д. / 32.7825° пн. ш. 96.7975° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
997,1 км²
Вышыня цэнтра
131 м
Насельніцтва (2007)
1 240 499 чалавек
Шчыльнасць
1 391.9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
214, 469, 972
Афіцыйны сайт

Далас (ЗША)
Далас
Далас

Далас (англ.: Dallas) — горад у ЗША, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Тэхас наТрыніці. Адміністрацыйны цэнар графства Далас. Разам з Форт-Уэртам і іншымі гарадамі агламерацыі (Арлінгтан, Гарланд, Дэнтан, Ірвінг, Мескіт і Плэйна) Далас складае мегаполіс («metroplex») «Далас—Форт-Уорт». Далас з'яўляецца 3-м па колькасці насельніцтва горадам Тэхаса і 9-м у ЗША (1 213 825 чалавек паводле звестак на 2005 год); сам мегаполіс «Далас—Форт-Уорт» з'яўляецца 5-м па колькасці насельніцтва ў ЗША (5,7 млн чал.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Далас быў заснаваны ў 1841 годзе гандляром па імені Джон Нілі Браян, праз два гады пасля даследавання тэрыторыі ў 1839 годзе. Графства Далас было заснаванае ў 1846 годзе і названа ў гонар Джорджа Даласа, адзінаццатага віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў. Аднак, дакладнае паходжанне назвы горада дагэтуль невядома. Жыхары звалі горад так прынамсі ўжо ў 1843 годзе, так што на цяперашні момант існуюць чатыры асноўныя тэорыі паходжання назвы:

  • Названы ў гонар Джорджа Даласа;
  • Названы ў гонар яго бацькі, Аляксандра Даласа, які камандаваў эскадрай караблёў у Мексіканскім заліве і міністра фінансаў ЗША падчас вайны 1812 года;
  • Назва вылучана ў конкурсе ў 1842 годзе;
  • Названы ў гонар сына Джорджа Даласа, які пазней заявіў, што бацька назваў горад «у гонар майго сябра Даласа» (асоба гэтага Даласа не ўсталяваная).

Статут гарадскога паселішча быў прысвоены Даласу ў 1856 годзе, а ў 1871 годзе ён стаў горадам.

У 1855 годзе група еўрапейскіх мастакоў і музыкантаў заснавалі на захад ад Даласа ўтапічную камуну (глядзіце утопія) пад назвай Ла Рэюн'ён. Калі камуна спыніла сваё існаванне, большасць людзей пераехалі ў Далас, дзе заснавалі арт-квартал, які існуе і дагэтуль у раёне Дзіп Элум каля цэнтра. У сучасным Даласе адчуваюцца моцныя тэатральныя традыцыі, гэта тычыцца як класічнага, так і эксперыментальнага рэпертуару. Таксама, у Даласе існуе актыўная музычная сцэна і разнастайныя канцэрты — частая з'ява ва ўсіх частках горада.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорты[правіць | правіць зыходнік]

Далас абслугоўваецца двума буйнымі камерцыйнымі аэрапортамі: Міжнародным Аэрапортам Далас/Форт-Уорт (вядомым як DFW International) і Далас Лаў Філд.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тэхас