З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дзімі́траўград (руск.: Димитровград), горад (з 1954 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мелякескага раёна Ульянаўскай вобласці. Насельніцтва 127,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 17 стагоддзі.
Горад размешчаны на левабярэжжы Куйбышэўскага вадасховішча пры ўпадзенні ў яго ракі Вялікі Чарамшан, у 80 км ад Ульянаўска.
Асноўнае прадпрыемства — НДІ атамных рэактараў. Таксама ёсць аўтаагрэгатны завод, завод «Дзімітраўградхіммаш», «Дзімітраўградбуд». У горадзе шырока развітая тэкстыльная прамысловасць: фабрыка дывановых вырабаў «Ковротекс», панчошна-шкарпэткавая фабрыка «Алімп», прадпрыемства са 100-гадовай гісторыяй «Мелякеская прадзільна-ткацкая мануфактура». Харчовая прамысловасць прадстаўленая буйнейшым у Паволжы мясакамбінатам «Диком», шырокі асартымент малочнай прадукцыяй выпускае фірма «Био-Тон».
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)