Горад Краснакамск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Краснакамск
руск.: Краснока́мск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 58°05′00″ пн. ш. 55°45′00″ у. д. / 58.083333° пн. ш. 55.75° у. д. (G) (O) (Я)58°05′00″ пн. ш. 55°45′00″ у. д. / 58.083333° пн. ш. 55.75° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Першае згадванне
Горад з
Плошча
95,8 км²
Насельніцтва (2010)
52 632[1] чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
34273
Паштовы індэкс
617060
Аўтамабільны код
59, 81, 159
Афіцыйны сайт

Краснакамск (Расія)
Краснакамск
Краснакамск

Краснакамск (Пермскі край)
Краснакамск
Краснакамск

Краснакамск (руск.: Краснокамск), горад (з 1938 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснакамскага раёна Пермскага краю. Насельніцтва 52,6 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1929 годзе.

Горад размешчаны ў крайняй заходняй частцы раёна, на правым беразе ракі Кама, у 47 км ад Пермі.

Самым буйным прадпрыемствам з'яўляецца цэлюлозна-папяровы камбінат, які выпускае пісчую і друкарскую паперу, школьныя сшыткі. Фабрыка «Гознак» — вядучае ў Расіі прадпрыемства, якое спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску каштоўных, дакументальных, друкаваных, пісчых і чарцёжных відаў папер. Працуе завод металічных сетак. Акрамя сетак з каляровых металаў, завод асвоіў іх вытворчасць з сінтэтычных валокнаў.

Іншая група прадпрыемстваў звязана з нафтай, здабыча якой вядзецца нафтагазаздабыўным упраўленнем «Краснокамскнефть» на некалькіх радовішчах на прылеглай да горада тэрыторыі. Нафтапрамысловае і нафтаперапрацоўчае абсталяванне вырабляецца на машынабудаўнічых заводах «Спецнефтехиммаш», «Нефтегормаш», ТАА "СПК «Нефтехимсевис». Разнастайная прадукцыя завода бытавой хіміі. Патрэбы будаўніцтва забяспечваюць заводы ЖБК і ЖБВ. Лёгкая і харчовая прамысловасць прадстаўлена ў горадзе некалькімі прадпрыемствамі: швейная фабрыка, бытавы камбінат, фабрыка дзіцячай цацкі, мясакамбінат, малочны камбінат, макаронная фабрыка, хлебакамбінат, камбікормавы завод.

Зноскі