Горад Леруік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Леруік
Lerwick

Каардынаты: 60°09′15″ пн. ш. 1°08′55″ з. д. / 60.154167° пн. ш. 1.148611° з. д. (G) (O) (Я)60°09′15″ пн. ш. 1°08′55″ з. д. / 60.154167° пн. ш. 1.148611° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Вобласць
Насельніцтва (2007)
9121 чалавек
Часавы пояс

Леруік (Вялікабрытанія)
Леруік
Леруік

Леруік (Шатландыя)
Леруік
Леруік

Леруік (англ.: Lerwick) — самы паўночны горад Шатландыі, адзіны населены пункт са статусам горада і адміністрацыйны цэнтр Шэтландскіх астравоў. Размешчаны на ўсходнім беразе Мейнленда, галоўнага вострава архіпелага, на адлегласці 160 км ад паўночнага ўзбярэжжа Шатландыі, у 340 км ад Абердзіна і ў 370 кіламетрах ад Бергена.

Назва горада паходзіць ад зліцця нарвежскіх слоў leir і vik, у перакладзе — Брудная бухта.

Гавань Леруіка

У XVII стагоддзі Леруік быў рыбацкім пасёлкам, жыхары якога займаліся здабычай селядцы, трэскі і іншай рыбы. Здабыча рыбы застаецца адным з важных заняткаў жыхароў Шэтландскіх астравоў, аднак не з'яўляецца галоўнай крыніцай сродкаў у бюджэт. З порта Леруіка ажыццяўляюцца паромныя перавозкі ў Абердзін, Керкуал (Аркнейскія астравы) і на бліжэйшыя астравы архіпелага, а таксама абслугоўваюцца рыбалавецкія судны і судны, якія абслугоўваюць здабычу нафты ў Паўночным моры. У 7,4 кіламетрах на паўночны захад ад горада размешчаны невялікі аэрапорт Тынгвал.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Шэтландскія астравы