Горад Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
| Горад
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
|
||
|
|
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (ісп. Santa Cruz de la Sierra), горад у Балівіі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Санта-Крус. 1,4 млн жыхароў (2006).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Заснаваны ў 1560 г. іспанскім канкістадорам Ньюфла дэ Чавесам, які даў гораду імя, што значыць «Свяшчэнны крыж гор», у гонар свайго раднага горада ў Экстрэмадуры, Іспанія. Першапачаткова горад знаходзіўся ў 220 км на ўсход ад цяперашняша месца. Перанос пасялення быў зроблены з-за канфліктаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам у 1592.
[правіць] Прыродныя ўмовы
Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балівіі, на вышыні 416 м над узроўнем мора. Клімат субтрапічны, сонечны. Перыядычныя халодныя вятры з аргентынскіх пампасаў. Дажджлівыя месяцы — студзень і люты (г.зн. летнія). Сярэднегадавая тэмпература +21 градус.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва гэтай часткі краіны ўжывае свой дыялект іспанскай мовы — Camba.
[правіць] Эканоміка
Нафтапрерапрацоўчая, харчовая, гарбарная прамысловасць.
[правіць] Транспарт
Звязаны чыгункай з Аргентынай і Бразіліяй. Сетка аўтадарог. Буйнейшы ў Балівіі міжнародны аэрапорт.
[правіць] Архітэктура
Выдатная іспанская каланіяльная архітэктура, у тым ліку сабор 16 ст. і шматлікія іезуіцкія місіі.
[правіць] Культурны ўплыў
Універсітэт.
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] У Сеціве
- http://www.gmsantacruz.gov.bo/ — Афіцыйны гарадскі сайт
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |