Горад Фужэр
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Fougères(фр.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|
Фужер (Fougères) — старадаўні горад-крэпасць у Брэтані (дэпартамент Іль і Вілен)[1], які навісае з вяршыні кража над далінай ракі Нансон. У Сярэднявечча за ўладанне гэтым ключавым пунктам на франка-брэтонскай мяжы ішла бесперастанная барацьба паміж французскімі і англійскімі феадаламі. У 1166 годзе Фужэрскі замак разбурыў Генрых Плантагенет. Нягледзячы на бурную гісторыю, 13-вежавая крэпасць дайшла да нашага часу. У XIX стагоддзі ў гэты патрыярхальны, маляўнічы гарадок завітвалі шматлікія літаратары, уключаючы Флабера і Гюго. Насельніцтва 22 тыс. жыхароў. (1999).
Эканоміка [правіць]
У 2007 годзе сярод 12924 чалавек у працаздольным узросце (15-64 гадоў) 9265 былі актыўныя, 3659 — неактыўныя (паказчык актыўнасці 71,7%, у 1999 годзе было 71,5%). З 9265 актыўных працавала 8116 чалавек (4234 мужчыны і 3882 жанчыны), беспрацоўных было 1149 (535 мужчын і 614 жанчын). Сярод 3659 неактыўных 1319 чалавек былі вучнямі або студэнтамі, 1243 — пенсіянерамі, 1097 былі неактыўнымі па іншых прычынах[2].
| Цэнтральная вуліца | Агульны выгляд горада | Сярэднявечныя ўмацаванні |
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт горада
- ↑ Emploi et population active 1999 et 2007 (фр.). INSEE. Праверана 5 май 2011. (прыблізныя даныя, у 1999 годзе часовая занятасць ўлічаная часткова)
Літаратура [правіць]
- Badault (D.), Chevrinais (J.-C.). Mémoire en images : Fougères, A. Sutton, Rennes, 2 vol., 1994.
- Cucarull (J.). L'enquête orale, source de l'histoire industrielle et technique. L'exemple des ouvriers de la chaussure de Fougères, in Geslin (C.) (dir.). La vie industrielle en Bretagne, une mémoire à conserver, Presses universitaires de Rennes, Rennes, 2001, p. 131-146.
- Heudré (B.). Fougères : le pays et les hommes, Coutances, 1980, 216 p.
- Le Bouteiller (C.). Notes dur l'histoire de la ville et du pays de Fougères, Rennes, 4 vol., 1912.