Горад Чалябінск
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Чалябінск (руск.: Челябінск), горад (з 1787) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 1 093 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1736 годзе.
Чэлябінск размешчаны на ўсходнім схіле Уральскіх гор, на 201 км паўднёвей Екацерынбурга. Вышыня над узроўнем мора — каля 200—250 м. Геалагічнае размяшчэнне — заходняя частка — Урал (граніты), усходняя частка — Заходняя Сібір (ападкавыя пароды). Горад знаходзіцца на рацэ Міас, тэрыторыю горада абмываюць Шэршнеўскае вадасховішча і тры азёры: Смоліна, Сінеглазава, Першае. Рэльеф горада слаба ўзгорысты на захадзе з паступовым паніжэннем да ўсходу і «разразаецца» далінай р. Міас і латочынамі з азёрамі і балотамі. Берагі Міаса пакрытыя месцамі лесам і хмызняком. Клімат — кантынентальны.
Буйны транспартны вузел (жалезныя і шашэйныя дарогі; Транссібірская магістраль). Аэрапорт «Баландзіна». Буйны цэнтр металургіі, машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай і харчовай прамысловасці.
[правіць] Гл. таксама
| Гарады Чалябінскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Чалябінск | |
| Іншыя гарады |
Аша | Бакал | Верхнеўральск | Верхні Уфалей | Еманжалінск | Златавуст | Карабаш | Карталы | Каслі | Катаў-Іванаўск | Капейск | Коркіна | Куса | Кыштым | Магнітагорск | Міас | Міньяр | Нязепятроўск | Азёрск | Пласт | Сатка | Сім | Снежынск | Трохгорны | Троіцк | Усць-Катаў | Чабаркуль | Южнаўральск | Юрузань |
|