Горад Чарнушка
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Чарнушка (руск.: Чернушка), горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чарнушынскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 36,1 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1945 годзе.
Горад размешчаны ва ўсходняй частцы Буйской раўніны, на беразе ракі Танып, у зоне шырокалісцева-іглічных лясоў.
Чарнушка сфармавалася ў буйны прамысловы цэнтр поўдня вобласці, у ім перасякаюцца чыгуначныя, аўтамабільныя шляхі. Значны прамысловы патэнцыял, у горадзе размешчаныя арганізацыі і падрадзяленні кіравання Чарнушканафта — самога буйнага прадпрыемства раёна. Абласное значэнне мае Чарнушкінскі масласыраробчы камбінат. Вялікую ролю ў эканоміцы раёна і гарады адыгрывае завод керамічных сценавых матэрыялаў. Прадпрыемствы абласнога значэння — завод металавырабаў, швейная фабрыка.
Чарнушка — цэнтр буйнога аграпрамысловага раёна, што абумовіла размяшчэнне ў ім мясакамбіната «Чарнушкінскі», хлебапраёмнага прадпрыемства. Патрэбы насельніцтва забяспечваюць хлебакамбінат, райхарчакамбінат. У горадзе ёсць будаўнічыя арганізацыі, аграхімічныя і меліярацыйныя падрадзяленні.
Праз горад праходзіць нафтапровад.
Зноскі
| Гарады Пермскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Перм | |
| Іншыя гарады |
Аляксандраўск | Аса | Аханск | Ачор | Бярэзнікі | Верашчагіна | Горназаводск | Грэмячынск | Губаха | Дабранка | Кізел | Краснавішэрск | Краснакамск | Кудымкар | Кунгур | Лысьва | Нытва | Салікамск | Усолле | Чайкоўскі | Чардынь | Чормаз | Чарнушка | Чусавой |
|