Горад Эйндховен

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Эйндховен
нідэрл.: Eindhoven
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Нідэрланды
Рэгіён Паўночны Брабант
Каардынаты Geographylogo.svg 51°26′4″ пн. ш. 5°29′3″ у. д. (G)(O)
Бургамістр Роб ван Гяйзел
Першае згадванне VIII стагоддзе
Горад з 1232
Плошча 88,84 км²
Насельніцтва 209 800 чалавек (2007)
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код +31 40
Паштовыя індэксы 5600-5658
Афіцыйны сайт http://www.eindhoven.nl/
Эйндховен (Нідэрланды)
Эйндховен
Эйндховен

Эйндховен (нідэрл.: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрландаў, найбуйны горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца вялікі лік прадпрыемстваў, звязаных з высокімі тэхналогіямі і інфарматыкай, напрыклад Філіпс. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — цяперашнім чэмпіёнам Нідэрландаў.

[правіць] Гісторыя

Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабантскі дараваў правы горада Эйндховену, невялікаму мястэчку на скрыжаванні рэк Домел і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных прыгонным валам. Побач са сценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы рынак, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцці горада згуляла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галандыі у Льеж.

Буйныя бамбаванні падчас Другой Сусветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасляваенны перыяд усё больш развіваліся электронныя і інжынерныя індустрыі, у той час як традыцыйная вытворчасць тытуню і тканін усё больш марнела, канчаткова знікшы ў сямідзесятыя гады. У сямідзесятыя, васьмідзесятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жылля ў паўночных раёнах горада Woensel-Zuid і Woensel-Noord, і ў выніку Эйндховен стаў пятым па насельніцтве горадам Нідэрландаў.