Гран-Пры Іспаніі 2014 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іспанскі
Этап 5 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 11 траўня 2014
Афіцыйная назва Formula 1 Gran Premio de España Pirelli
2014
Месца Аўтадром Барселона-Каталунья Мантмело
Барселона, Іспанія
Трэк Пастаянная гоначная траса
4,655 км
Дыстанцыя 66 кругоў, 307,024 км
Надвор'е Пахмурна
Поўл-пазіцыя
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Час 1:25,232
Найхутчэйшы круг
Пілот Вялікабрытанія Себасцьян Фетэль Red Bull
Час 1:28,918 на крузе 55
Подыум
Першае месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Аўстралія Даніэль Рык'ярда Red Bull

Гран-пры Іспаніі 2014 года (ісп.: Gran Premio de España de 2014) - 5 этап Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які адбыўся 11 мая на трасе ў Мантмело пад Барселонай. Льюіс Хэмілтан стаў пераможцам гонкі, тым самым выйшаў на першае месца ў агульным закліку сярод пілотаў. Даніэль Рык'ярда атрымаў свой першы подыум у Формуле-1, улічваючы яго дыскваліфікацыю на Гран-Пры Аўстраліі. Партнёр Рык'ярда Себасцьян Фетэль паказаў найлепшы круг гонкі.

Справаздача[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы сегмент кваліфікацыі пачаўся з аварыі Пастора Мальданада, які не ўтрымаў свой балід у адным з паваротаў і пашкодзіў пярэднюю падвеску. Было вырашана прыпыніць сесію, каб эвакуяваць пашкоджаны балід з трасы. У сегменце цалкам дамінавалі два баліды Mercedes. Лепшы вынік паказаў Ніка Розберг, менш за 0,5 секунды яму саступіў яго партнёр Льюіс Хэмілтан. Дзеючы чэмпіён свету Себасцьян Фетэль скардзіўся на нестабільнасць баліда, у той час як Даніэль Рык'ярда вёў барацьбу з Mercedes. Пілоты Ferrari стабільна трымаліся ў першых 16 радках, Кімі Райканен упершыню за 5 этапаў паказваў лепшы вынік, чым Фернанда Алонса. Джэнсан Батан і Ніка Хюлькенберг мелі пэўныя праблемы са стабільнасцю балідаў; Батан здолеў на заключных секундах сегмента замацаваць сваю пазіцыю ў першых шаснаццаці. Раман Гражан, які пасля аварыі Мальданада застаўся адзіным пілотам Lotus у кваліфікацыі, паказаў 16 вынік пад канец першага сегмента і прайшоў далей.

Другі сегмент кваліфікацыі замацаваў сітуацыю, якая склалася пасля першай сесіі. Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан вялі барацьбу паміж сабой. Розберг зноў выйграў сегмент у Хэмілтана з розніцай крыху больш за 0,1 секунды. Пілоты каманды Red Bull зноў былі адзінымі, хто намагаліся супернічаць з Mercedes. Ва ўнутрыкаманднай барацьбе лепшыя вынікі дэманстраваў Даніэль Рык'ярда. Ferrari трымалася ў сярэдзіне кваліфікацыйнай дзясяткі: Кімі Райканен паказаў лепшы час, а Фернанда Алонса здолеў прабіцца ў трэці сегмент на апошніх хвілінах. Force India, як і Toro Rosso, не здолелі пераадолець другі сегмент. Кевін Магнусэн увогуле не паказаў час, і ў трэці сегмент ад McLaren трапіў толькі Джэнсан Батан.

Ніка Розберг першым паехаў на свой хуткі круг у трэцім сегменце. За ім паследаваў Льюіс Хэмілтан. Праз 4 хвіліны пасля старта трэцяга сегмента з кваліфікацыі выбыў Себасцьян Фетэль, у якога перастала дзейнічаць скрынка перадач. Фетэль небяспечна запаволіўся на трасе і ледзь не стаў прычынай аварыі, калі Льюіс Хэмілтан здолеў у апошні момант ухіліцца ад сутыкнення. Другі раз за кваліфікацыю быў паказаны чырвоны сцяг, каб прыбраць балід Фетэля з трасы. Пасля аднаўлення сесіі найхутчэйшы круг паказаў Хэмілтан. Розберг на гэты раз быў другім з адставаннем у 0,2 секунды. Пасля змены гумы абодва пілоты зрабілі свае другія хуткія кругі: Хэмілтан зноў паказаў найлепшы час, Розберг стаў другім. На трэці радок у апошні момант ускочыў Даніэль Рык'ярда, чацвёртым стаў пілот Williams Вальтэры Ботас. Раман Гражан кваліфікаваўся вышэй за абедзве Ferrari. Унутры самой Ferrari Кімі Райканен другі раз за сезон здолеў перакваліфікаваць Фернанда Алонса. Замкнулі дзясятку Джэнсан Батан, Феліпэ Маса і Себасцьян Фетэль, які не паказаў часу.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:27,238 1:26,210 1:25,232 01
02 Сцяг Германіі Ніка Розберг Mercedes 1:26,764 1:26,088 1:25,400 02
03 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:28,053 1:26,613 1:26,285 03
04 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:28,198 1:27,563 1:26,632 04
05 Сцяг Францыі Раман Гражан Lotus F1-Renault 1:28,472 1:27,258 1:26,960 05
06 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Ferrari 1:28,308 1:27,335 1:27,104 06
07 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari 1:28,329 1:27,602 1:27,140 07
08 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:28,279 1:27,570 1:27,335 08
09 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:28,061 1:27,016 1:27,402 09
10 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 1:27,958 1:27,052 няма часу 15[# 1]
11 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:28,155 1:27,685 10
12 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:28,469 1:28,002 11
13 Сцяг Расіі Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:28,074 1:28,039 12
14 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:28,374 1:28,280 13
15 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:28,389 няма часу 14
16 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:28,194 няма часу 21[# 2]
17 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:28,563 16
18 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 1:29,586 17
19 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 1:30,177 18
20 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 1:30,312 19
21 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 1:30,375 20
Час 107%:: 1:32,837 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:26,764 хв.)
DNQ Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Lotus F1-Renault няма часу 22[# 3]
Крыніца: f1.com[1]
Заўвагі
  1. Себасцьян Фетэль пакараны 5-ю пазіцыямі на старце за незапланаваную змену скрынкі перадач пасля кваліфікацыі.
  2. Жан-Эрык Вернь пакараны 10-ю пазіцыямі на старце за інцыдэнт са згубленым колам падчас свабоднай практыкі.
  3. Пастор Мальданада не паказаў часу ў кваліфікацыі, але атрымаў дазвол на ўдзел у гонцы ад сцюардаў.

Гонка[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 66 2 1:41:05,155 01 1:29,483 (54)
02 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 66 2 + 0,636 02 1:29,236 (51)
03 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing 66 2 + 49,014 03 1:30,012 (65)
04 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing 66 3 + 1:16,702 15 1:28,918 (55)
05 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams 66 2 + 1:19,293 04 1:30,424 (47)
06 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari 66 3 + 1:27,743 07 1:29,898 (55)
07 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari 65 2 + 1 Круг 06 1:30,580 (53)
08 Сцяг Францыі Раман Гражан Сцяг Вялікабрытаніі Lotus 65 2 + 1 Круг 05 1:31,068 (47)
09 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Індыі Force India 65 2 + 1 Круг 11 1:30,756 (39)
10 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Сцяг Індыі Force India 65 2 + 1 Круг 10 1:31,411 (42)
11 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren 65 2 + 1 Круг 08 1:30,563 (43)
12 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн Сцяг Вялікабрытаніі McLaren 65 2 + 1 Круг 14 1:30,318 (43)
13 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams 65 3 + 1 Круг 09 1:30,468 (55)
14 Сцяг Расіі Данііл Квят Сцяг Італіі Toro Rosso 65 3 + 1 Круг 12 1:30,269 (59)
15 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада Сцяг Вялікабрытаніі Lotus 65 2 + 1 Круг 22 1:31,235 (39)
16 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс Сцяг Швейцарыі Sauber 65 3 + 1 Круг 13 1:30,666 (55)
17 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Сцяг Швейцарыі Sauber 65 2 + 1 Круг 16 1:31,473 (38)
18 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Сцяг Расіі Marussia 64 2 + 2 Круга 18 1:31,784 (46)
19 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан Сцяг Расіі Marussia 64 3 + 2 Круга 17 1:31,767 (44)
20 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан Сцяг Малайзіі Caterham 64 2 + 2 Круга 19 1:33,350 (54)
Сцяг Японіі Камуі Кабаясі Сцяг Малайзіі Caterham 34 1 DNF 20 1:33,064 (25)
Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Сцяг Італіі Toro Rosso 24 1 DNF 21 1:31,781 (18)
Крыніца: f1.com[2]

Пазіцыі пасля гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі пілотаў
Паз. Пілот Ачкі
1 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 100
2 Сцяг Германіі Ніка Розберг 97
3 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 49
4 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль 45
5 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда 39
Пазіцыі канструктараў
Паз. Канструктар Ачкі
1 Сцяг Германіі Mercedes 197
2 Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault 84
3 Сцяг Італіі Ferrari 66
4 Сцяг Індыі Force India-Mercedes 57
5 Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 46
  • Заўвага: Адлюстрованы толькі першыя пяць пазіцый агульнага заліка.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 10 Мая 2014. (англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 24 мая 2014. (англ.)