Граф Чэстэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб графаў Чэстэр
(з XII стагоддзя)

Граф Чэстэр (англ.: Earl of Chester) — адзін з дваранскіх тытулаў сярэдневяковай Англіі, які захаваўся дагэтуль. З 1301 г. тытул графа Чэстэра прысвойваецца спадчынніку англійскага прастола, пазней ён стаў неад'емным тытулам прынца Уэльскага.

Гісторыя тытула[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне тытула звязана з фарміраваннем у 1071 годзе велізарнага зямельнага ўладання ў паўночнай частцыя англа-валійскай граніцы. Гэта тэрыторыя была выведзена з судова-адміністрацыйнай сістэмы каралеўства і ўтварыла паўаўтаномную марку, якая стала найважнейшым звяном у арганізацыі абарончай сістэмы на мяжы з Уэльсам. Чэшыр, такім чынам, стаў адным з трох палацінатаў сярэдневяковай Англіі. Графы Чэстэра дзякуючы сваім выключным судовым правам, велічыні і кампактнасці зямельных уладанняў былі аднымі з найбольш магутных магнатаў каралеўства. Аднак пасля смерці ў 1237 г. апошняга графа Чэстэра, тытул вярнуўся ў распараджэнне англійскай кароны. У 1254 г. кароль Генрых III перадаў марку свайму сыну Эдуарду (праўда, без тытула), які, пасля таго як стаў каралём, у 1301 г. прысвоіў тытул графа Чэстэр ужо свайму спадчынніку Эдуарду II. Да гэтага часу палацінат Чэстэр уключаў апроч уласна графства Чэшыр яшчэ заваяванае паўночнавалійскае графства Флінтшыр.

Чэстар, які перайшоў у рукі англійскага караля, стаў галоўнай базай для арганізацыі ў канцы XIII стагоддзя ваенных кампаній па заваяванні Уэльса, што завяршыліся ў 1284 г. яго далучэннем да Англіі. Нягледзячы на страту значэння прыгранічнай маркі пасля заваявання Уэльса, Чэстэр працягваў захоўваць асобы статус да пачатку XVI стагоддзя, калі ў рамках рэфармавання каралём Генрыхам VIII сістэмы кіравання валійскімі маркамі ў 1536 г. прывілеі Чэстэрскага графства былі скасаваны, а самі яго землі ўвайшлі ў склад каралеўскага дамена.

Тытул графа Чэстэра з 1301 г. заўсёды перадаваўся спадчынніку англійскай кароны, прынцу Уэльскаму. У адрозненне ад тытула герцага Корнуальскага, граф Чэстэр не з'яўляецца званнем, екое прысвойваецца з моманту нараджэння спадчынніка, а патрабуе асобага прысвячэння. Так, Чарльзу, дзеючаму прынцу Уэльскаму, тытул графа Чэстэра быў падараваны 26 ліпеня 1958 года, адначасова з тытуламі прынца Уэльскага і графа Карыка.

Спіс графаў Чэстэр[правіць | правіць зыходнік]

Герб Ранульфа дэ Бландэвіля
Герб Джона Шатландскага
Герб графаў Чэстэр з дому Плантагенетаў

Графы Чэстэр, першая крэацыя (1071)[правіць | правіць зыходнік]

Графы Чэстэр, другая крэацыя (1121)[правіць | правіць зыходнік]

Графы Чэстэр, трэцяя крэацыя (1232)[правіць | правіць зыходнік]

Графы Чэстэр, чацвёртая крэацыя (1264)[правіць | правіць зыходнік]

Графы Чэстэр, пятая крэацыя (1301)[правіць | правіць зыходнік]

Пазнейшыя графы Чэстэр[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1301 г. тытул графа Чэстэра прысвойваўся выключна прынцам Уэльскім, спадчыннікам прастола Англіі (пазней — Вялікабрытаніі). Спіс наступных графаў Чэстэр гл. у артыкуле Прынц Уэльскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]