Генрых VIII
| Генрых VIII Henry VIII |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 22 красавіка 1509 — 28 студзеня 1547 | |||
| Папярэднік: | Генрых VII | ||
| Пераемнік: | Эдуард VI | ||
|
|||
| 1509 — 1541 | |||
| Папярэднік: | Генрых VII | ||
| У 1541 годзе ірландскі парламент надаў Генрыху VIII тытул «Кароль Ірландыі». | |||
|
|||
| 1541 — 1547 | |||
| Пераемнік: | Эдуард VI | ||
| Веравызнанне: | Каталіцызм, перайшоў у пратэстантызм | ||
| Нараджэнне: | 28 чэрвеня 1491 Грынвіч |
||
| Смерць: | 28 студзеня 1547 (55 гадоў) Лондан |
||
| Пахаваны: | Капэла св. Георгія Віндзорскага замка | ||
| Дынастыя: | Цюдоры | ||
| Бацька: | Генрых VII | ||
| Маці: | Елізавета Ёркская | ||
| Жонка: | 1. Кацярына Арагонская 2. Ганна Болейн 3. Джэйн Сеймур 4. Ганна Клеўская 5. Кацярына Говард 6. Кацярына Пар |
||
| Дзеці: | сыны: Генры Фіцрой, Эдуард VI дочкі: Марыя I і Елізавета I |
||
| Аўтограф: | |||
Ге́нрых VIII Цюдо́р (анг. Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лондан) — кароль Англіі з 22 красавіка 1509 года, сын і спадчыннік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдараў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, англійскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірландыі», аднак ў 1541 годзе, па патрабаванню адлучаны ад каталіцкай царквы Генрыха VIII, ірландскі парламент надзяліў яго тытулам «Кароль Ірландыі».
Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік еўрапейскага абсалютызму, да канца царавання жорстка пераследваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанентаў. Падчас праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.
Генрых VIII вядомы незвычайным для хрысціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, з якіх ён з двума развёўся, а двух пакараў смерцю па абвінавачванні ў здрадзе.
| Папярэднік |
Кароль Англіі 1509—1547 |
Наступнік |
| Папярэднік - |
Кароль Ірландыі 1541—1547 |
Наступнік |
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |