Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадскае аб’яднанне[d] |
vitngo.by (бел.) (руск.) (англ.) |
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» — грамадскае аб’яднанне, створанае ў Гродне ў 1995 г. маладымі выкладчыкамі і аспірантамі-гуманітарыямі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Назва «ВІТ» паходзіць ад старажытнабеларускага кораня такіх слоў як «асвета», «святло». Місія арганізацыі — спрыянне фармаванню сацыяльна-актыўных нацыянальна-свядомых грамадзян праз правядзенне навуковых, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў.[1]
Асноўныя кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
Павышэнне прафесійных кампетэнцый[правіць | правіць зыходнік]
Праграмны кірунак «Павышэнне прафесійных кампетэнцый» мае на мэце ўдасканаленне кваліфікацыі спецыялістаў па асноўных тэматычных кірунках дзейнасці арганізацыі (гісторыя, права, правы чалавека, устойлівае развіццё, метады выкладання і трэнерскае майстэрства, менеджмент некамерцыйных арганізацый).
Грамадскае аб’яднання «ВІТ» спецыялізуецца ў павышэнні прафесійных кампетэнцый:
- маладых навукоўцаў-гуманітарыяў;
- краязнаўцаў, спецыялістаў сферы захавання гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны і турызму;
- адукатараў і менеджараў фармальнай і нефармальнай сферы (настаўнікі, выкладчыкі ВНУ, спецыялісты дадатковай адукацыі, трэнеры);
- спецыялістаў па працы з моладдзю;
- менеджараў некамерцыйных арганізацый.
Праграмы павышэння прафесійных кампетэнцый праводзяць дасведчаныя спецыялісты арганізацыі і запрошаныя эксперты, якія маюць навуковыя і акадэмічныя ступені, досвед працы ў вышэйшых навучальных установах, міжнародных праектах і арганізацыях.
Грамадзянская адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Праграмны кірунак «Грамадзянская адукацыя» скіраваны на фармаванне грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі моладзі і дарослых праз іх азнаямленне з
- падставовымі канцэпцыямі ўстойлівага развіцця, дэмакратыі, права і правоў чалавека, магчымасцямі іх практычнага выкарыстання ў паўсядзённым жыцці;
- гісторыяй роднага краю, важнасцю аховы і папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны;
- магчымымі шляхамі актыўнага ўдзелу ў выяўленні і вырашэнні мясцовых праблем.
Доўгатэрміновая мэта праграмнага кірунку «Грамадзянская адукацыя» палягае на выхаванні новай генерацыі кампетэнтных беларускіх грамадзян, якія бяруць актыўны ўдзел у жыцці сваіх супольнасцяў.
Праграмы грамадзянскай адукацыі праводзяцца спецыялістамі арганізацыі і запрошанымі экспертамі ў форме трэнінгаў, навучальных гурткоў, публічных лекцый, адукацыйных экскурсій і інш.
Мясцовае і рэгіянальнае развіццё[правіць | правіць зыходнік]
Праграмны кірунак «Мясцовае і рэгіянальнае і развіццё» скіраваны на распрацоўку і рэалізацыю прапаноў, стратэгій і пілотных інавацыйных праектаў у такіх сферах, як устойлівае развіццё, захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу г. Гродна і вобласці.
Гісторыя гэтага праграмнага кірунку пачынаецца ад стварэння пры Грамадскім аб’яднанні «ВІТ» Грамадскага клуба «Стары горад», у межах дзейнасці якога на працягу 2003—2004 гг. былі вывучаны патрэбы развіцця цэнтральнай часткі горада Гродна, распрацаваны адпаведныя прапановы і праекты, якія пазней былі перададзены мясцовым органам улады. Частка з гэтых прапаноў (у прыватнасці, па развіцці турыстычнай прывабнасці горада Гродна) была рэалізавана, некаторыя застаюцца актуальнымі па сённяшні дзень.
Распрацаваныя сябрамі арганізацыі ў 2010 годзе прапановы па ўсталяванні інфармацыйных шыльдаў пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна з 2016 года рэалізуюцца гарадскімі ўладамі. Сябрамі арганізацыі былі падрыхтаваны прапановы па выкарыстанні гравюры Адэльгаўзэра/Цюнта «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве» (1568) як канцэпт-базісу для развіцця гарадскога брэндынгу.
Грамадскае аб’яднанне «ВІТ» узяла ўдзел у распрацоўцы стратэгіі развіцця турыстычнай дэстынацыі «Зялёны абярэг Гродна», дэлегавала сваіх прадстаўнікоў у Савет дэстынацыі і працягвае браць удзел у рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў па развіцці турыстычнай прыцягальнасці рэгіёна.
Сябры арганізацыі таксама брала ўдзел у дапрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Жалудоцкага сельскага савета Шчучынскага раёна.
Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Грамадскім аб’яднаннем «ВІТ» падрыхтавана і выдадзена больш за 20 навуковых, метадычных і навучальных матэрыялаў па асноўных тэматычных кірунках дзейнасці арганізацыі[2].
Дасягненні арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Правядзенне больш за 150 каротка- і доўгатэрміновых адукацыйных праграм па грамадзянскай адукацыі ў галіне дэмакратыі, права, правоў чалавека і гісторыі для моладзі, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ.
- Падрыхтоўка і публікацыя больш чым 20 навуковых і навучальна-метадычных выданняў.
- Рэалізацыя адукацыйнай праграмы для моладзі, настаўнікаў і юрыдычных клінік «Street Law/Права на кожны дзень».
- Стварэнне міжнароднай сеткі даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з Беларусі і краін-спадкаемцаў ВКЛ, правядзенне «Школы вывучэння ВКЛ», двух міжнародных канферэнцый па гісторыі ВКЛ.
- Пераклад на беларускую мову і выданне метадычнага дапаможніка па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі «КОМПАС» Савета Еўропы і яго прасоўванне ў Беларусі.
- Удзел у стварэнні і дзейнасці Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА).
- Удзел у стварэнні дзейнасці турыстычнай дэстынацыі «Зялёны абярэг Гродна».
Ліквідацыя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]
29 кастрычніка 2021 года Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» было прымусова ліквідавана рашэннем Гродзенскага абласнога суда ў межах кампаніі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі[3]. 27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб’яднання «ВІТ» на рашэнне Гродзенскага абласнога суда[4].
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Пра нас . https://vitngo.by/. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Бібліятэка * Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў . https://vitngo.by. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Зачыстка працягваецца: у Горадні ліквідавалі адну з найстарэйшых грамадскіх арганізацый . belsat.eu. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі . https://vitngo.by/. Праверана 30 снежня 2023.