Гула (багіня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гула
Выява 3 тысячагоддзя да н.э.
Выява 3 тысячагоддзя да н.э.
Багіня лекавання
Міфалогія Шумера-акадская
Пол жанчына
Бацька Ан
Муж Нінурта
Дзеці Ніназу
У іншых культурах Нінтынуга

Гула (шумер. літаральна "вялікая"), у вавілонскай міфалогіі вядома як Нінтынугабагіня лекавання, заступніца медыкаў у шумера-акадскай міфалогіі.

Вядома з 3 тысячагоддзя да н. э. Культ узнік у перыяд росквіту Ура. Лічыцца, што яму папярэднічаў больш старажытны шумерскі культ Бау, багіні сабак. Асноўным цэнтрам шанавання з'яўляўся горад Ісін, таму Гула вядома яшчэ як Нінісіна (літаральна "жанчына Ісіна"). У месапатамскіх загаворах таксама называецца эпітэтамі "жанчына здароўя" і "вялікі лекар". Малявалася разам з сабакамі, часцяком у атачэнні зорак. Некаторыя даследчыкі разглядаюць Гулу як бажаство, звязанае з замагільным светам. Адным з яе дадатковых сімвалаў з'яўляўся кій, аплецены змеямі, які ў трансфармаваным выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай медыцыне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]