Гутавічы
Вёска
Гутавічы
|
Гу́тавічы[1] (трансліт.: Hutavičy, руск.: Гутовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку XIX стагоддзя вёска — дзяржаўная ўласнасць у Воўчынскай воласці Брэсцкага павета, у 1868 годзе — у Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Харытонаўскае сельскагаспадарчае таварыства, якое мела 92 дзесяціны зямлі. Працавала школа граматы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі на фронце.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 36 мужчын, 39 жанчын (1868)
- 26 двароў, 176 жыхароў (1897)
- 180 жыхароў (1905)
- 14 двароў, 80 жыхароў (1921)
- 94 жыхары (1959)
- 54 жыхары (1970)
- 13 гаспадарак, 17 жыхароў (1997)
- 11 гаспадарак, 15 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх