Дагні Карлсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагні Карлсан
шведск.: Dagny Valborg Carlsson (Eriksson)
Дагні Карлсан ў 2013 годзе
Дагні Карлсан ў 2013 годзе
Імя пры нараджэнні шведск.: Dagny Valborg Ericsson
Род дзейнасці блогер
Дата нараджэння 8 мая 1912(1912-05-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 2022(2022-03-24)[2] (109 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Муж Ragnar Norling[d] і Harry Carlsson[d]
Узнагароды і прэміі

Q110901729? (2015)

Q110901732? (2019)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дагні Карлсан Валбарг (Эрыксан) (шведск.: Dagny Valborg Carlsson (Eriksson); 8 мая 1912, Крыстыянстад, Швецыя — 24 сакавіка 2022) — шведская доўгажыхарка і блогер[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 мая 1912 года ў Крыстыянстадзе.

З маладосці працавала швяёй на фабрыцы, а таксама скончыла тэкстыльны інстытут у Норчэпінгу[5]. У 99 гадоў яна пачала навучацца на курсах працы з кампутарам, а ўжо праз год, калі ёй споўнілася 100 гадоў, завяла свой блог і атрымала вялікую вядомасць у сродках масавай інфармацыі. Дагні сцвярджала, што яе сакрэт доўгажыхарства — добрыя гены і цікаўнасць да жыцця[4].

Карлсан прымала ўдзел у некалькіх тэлевізійных шоу: «Nyhetsmorgon» на канале TV4, «Fråga doktorn», «Gomorron Sverige» на канале SVT, а таксама знялася ў дакументальным серыяле SVT «Det är inte så dumt att bli gammal», была госцем на ток-шоў «Skavlan» у выпуску ад 4 сакавiка 2016 года. Прыняла ўдзел у тэлевіктарыне «Bingolotto» на канале TV4[6]. У 2016 годзе сыграла эпізадычную ролю ў фільме «Hundraettåringen som smet från notan och försvann», дзе адлюстроўвала пажылую жанчыну.[7]

23 лютага 2021 года Дагні Карлсан атрымала першую дозу вакцыны супраць COVID-19, што зрабіла яе адной з самых старых людзей у свеце, якія прайшлі вакцынацыю[8].

Дагні — адна з самых вядомых блогераў у Швецыі. Яе аптымізм і цікаўнасць натхнялі тысячы людзей змяняць сваё жыццё, яна паказвала на сваім прыкладзе, што вучыцца новаму ніколі не позна.

Памерла 24 сакавіка 2022 года.

Зноскі