Дакурнішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дакурнішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 126 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовыя індэксы
231101
Аўтамабільны код
4
Дакурнішкі на карце Беларусі ±
Дакурнішкі (Беларусь)
Дакурнішкі
Дакурнішкі (Гродзенская вобласць)
Дакурнішкі

Даку́рнішкі[1] (трансліт.: Dakurniški, руск.: Докурнишки) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад балцка-літоўскага імя тыпу Дакурна. Магчыма, якраз сын таго Дакурны "Воитех Докурнович" фігуруе ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 г. сярод ашмянскага баярства.


У Літоўскай Метрыцы пад сярэдзінай XV ст. зарэгістравана адпісанне ўладання "Дукурну Ятевичу"[2]. Аснова Duk- у Ашмянскім раёне ёсць таксама ў назвах Дукойні, Дукелі, а ў імені Дукурна ён пашыраны суфіксам -rn-. У Літве вядомыя вёскі Dukurniai, Dukurnonys, таксама рака Dukurnis[3]. З тым жа суфіксам -rn- вядомае і старалітоўскае імя Піктурна (у Перапісе вялікалітоўскага войска сярод расейнскага баярства на Жамойці), ад літоўскага piktas "злы, зласлівы".

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Lietuvos Metrika. Kn. 3 (1440—1498). Vilnius, 1998. С. 22.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 95.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]