Ашмянскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Гродзенская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ашмяны |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 82,05 %, руская 16,25 % Размаўляюць дома: беларуская 62,44 %, руская 35,72 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
32 411 чал.[1] (9-е месца) |
| Шчыльнасць | 26,66 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 89,69 %, палякі — 5,89 %, рускія — 3,0 %, іншыя — 1,42 %[1] |
| Плошча | 1 215,92[2] км² (13-е месца) |
| Афіцыйны сайт | |
Ашмянскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна — 1,2 тыс. км². Падзелены на 10 сельсаветаў. Цэнтр раёна — горад Ашмяны.
Змест |
[правіць] Прырода
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Ашмянскага ўзвышша.
Карысныя выкапні: торф, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял.
Працякаюць рэкі Ашмянка, Гальшанка, Клява. Лясы пераважна хваёвыя, трапляюцца драбналістыя (бяроза, асіна, вольха). Лясы займаюць 34,5 % тэрыторыі раёна.
[правіць] Клімат і расліннасць
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня складае –6,6 °С, ліпеня - 17,1 °С. Сярэдняя колькасць ападкаў - 605 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду - 190 дзён.
Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балотаў - 7,3 тыс. га.
[правіць] Гісторыя
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва раёна налічвае 32,3 тыс. чалавек (2009), гарадское насельніцтва складае 41,3 %. Раён мае 364 сельскіх населеных пунктаў (2011).
[правіць] Гаспадарка
Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 65,7 тыс. га, з іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, рапс, агародніну.
Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — вытворчасць сухога абястлушчанага малака) прамысловасць, металаапрацоўка (дакладнае ліццё, інструментальная вытворчасць), прыборабудаванне (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікормавая і дражджавая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.
[правіць] Транспарт
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Мінск — Вільнюс, магістраль Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) M7. На паўднёвы захад ад Ашмянаў адыходзіць рэспубліканская аўтадарога Ашмяны — Клявіца — граніца Літоўскай Рэспублікі (Клявіца) M146.
З поўдня на поўнач праз тэрыторыю раёна праходзіць рэспубліканская аўтадарога Іўе — Юрацішкі — Ашмяны — Варняны / пад'езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Лоша) Р48. З усхода да Ашмянаў вядзе рэспубліканская аўтадарога Барысаў — Вілейка — Ашмяны Р63.
Праз паўднёва-усходнюю частку раёна праходзіць рэспубліканская аўтадарога Лынтупы — Свір — Смаргонь — Крэва — Гальшаны Р95.
[правіць] Адукацыя і культура
У раёне 14 сярэдніх, 13 базавых, 11 пачатковых, 19 дашкольных устаноў, 6 бальнічных устаноў, 1 спецшкола, дзіцячая спартыўная школа, сельгастэхнікум, ПТВ. На тэрыторыі знаходзяцца санаторый «Ашмяны», дзіцячы аздараўленчы лагер «Дружба», Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча і філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў вёсцы Гальшаны.
[правіць] Археалагічныя помнікі
| Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
|---|---|---|---|
| Гарадзішча перыяду сярэднявечча | XII–XIV, XV–XVIII стагоддзі | 1,5 км на ўсход ад вёскі Гальшаны | 3 |
| Курганны могільнік перыяду сярэднявечча | XII–XIV стагоддзі | 0,5 км на поўнач ад вёскі Клявіца | 3 |
| Курганны могільнік перыяду сярэднявечча | XII–XIV стагоддзі | 5 км на паўночны захад ад вёскі Клявіца | 3 |
| Каменны могільнік | XVI–XVIII стагоддзі | 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Курганы | 3 |
| Гарадзішча перыяду жалезнага веку | III–IV стагоддзі н.э. | 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчапановічы | 3 |
[правіць] Выдатныя мясціны
Архітэктурныя помнікі: манастыр базыльянаў (XVIII ст.) у вёсцы Баруны, кляштар францысканцаў (XVII ст.) і руіны замка (канец XVI — пачатак XVII ст.) у вёсцы Гальшаны, царква (XIX ст.) у вёсцы Гароднікі, Георгіеўскі касцёл (канец XVIII — пачатак XIX ст.) у в. Граўжышкі, касцёл Св. Пятра і Паўла (XIX ст.) у вёсцы Жупраны, сядзіба (XIX ст.) у вёсцы Мікалаеўшчына, будынак друкарні (канец XVIII — пачатак XIX ст.) і касцёл Дзевы Марыі (канец XVI ст.) у вёсцы Мураваная Ашмянка.
У вёсцы Цюпішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як частка аб’екту № 1187.
[правіць] Выдатныя асобы
- Анджэй Снядэцкі (1768—1838), стваральнік навуковай школы хімікаў, урач, асветнік
- Антон Адынец (1804—1885), паэт, перакладчык, мемуарыст і грамадскі дзеяч
- Юльян Карчэўскі (1806—1833), жывапісец
- Францішак Багушэвіч (1840—1900), класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, публіцыст
- Зыгмунт Мінейка (1840—1925), кіраўнік паўстання 1863-64 ў Ашмянскім павеце, археолаг і мемуарыст
- Чэслаў Янкоўскі (1857—1929), паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец
- Андрэй Зязюля (1878—1921), паэт, рэлігійны і грамадскі дзеяч
- Вінцук Адважны (1890—1978), паэт, рэлігійны і грамадскі дзеяч
- Мікалай Арэхва (1902—1990), дзеяч КПЗБ, гісторык
- Аляксандр Батурын, (1904—1983), оперны спявак, народны артыст РСФСР
- Генрык Дэмбінскі (1908—1941), публіцыст, удзельнік антыфашысцкага руху
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
- Сайт Ашмянскага райвыканкаму (руск.)
- Навіны Ашмянскага раёна на сайце Westki.info
- Здымкі на Radzima.org
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Інфармацыя на старонцы Гродзенскага аблвыканкаму
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)