Далайнор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Далайнор
又名達賚湖, 呼倫湖
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 539 м
Даўжыня 90 км
Шырыня 27 км
Плошча 2315 (2339[1]) км²
Даўжыня берагавой лініі 375[1] км
Найбольшая глыбіня 8[1] м
Сярэдняя глыбіня 5,92[1] м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 1,165[1]
Празрыстасць да 0,47[1] м
Басейн
Плошча вадазбору 33 469[1] км²
Упадаюць Керулен, Арчун-Гол
Выцякаюць Мутная пратока ў раку Аргунь
Размяшчэнне
Размяшчэнне Кітай
Краіна
Далайнор (Манголія)
Далайнор
Далайнор
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Далайно́рвозера на пласкагор'і Барга на поўначы Унутранай Манголіі, у Кітаі, у басейне ракі Аргунь.

Плошча паверхні каля 1100[2] (2339) км², глыбіня 6—9[2] м. Сярэдні ўзровень 539 м. На працягу XX стагоддзя возера моцна павялічылася ў памерах. Жыўленне водамі рэк Керулен і Арчун-Гол. Пры высокім узроўню вады сцёк па Мутнай пратоцы[1] ў раку Аргунь[2]. Берагі Далайнора нізкія, плоскія, месцамі забалочаныя, ва ўсходняй частцы — месцамі пясчаныя[2]. У паўночнай частцы возера парасло трыснягом. Возера прэснае, багата рыбай.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Далайнор (озеро) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)
  2. а б в г Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 127. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 127. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]