Дамінез Барнет
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 кастрычніка 1992 (31 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 2 м | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавальны абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Дамінез Барнет (нар. 28 кастрычніка 1992, Флінт, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў займацца баскетболам у Паўночна-заходняй старэйшай школе ў камандзе «Flint». Потым былі 4 гады (2012—2016) ва ўніверсітэце Давенпорту ў NCIA (асацыяцыя малых коледжаў і ўніверсітэтаў), дзе ён адразу замацаваўся ў стартавай пяцёрцы.
Свой першы прафесійны год Барнет правёў у Еўропе і асеў на паўтара года ў чэшскай «Pardubice» (2016—2018). У студзені 2018 года абаронца перабіраецца ў латышскі «Ventspils», з якім стаў чэмпіёнам Латвіі, а сезон 2018/19 правёў у Італіі — «De Longhi Treviso Basket», дзе правёў 43 гульні, набіраючы ў сярэднім 13,2 ачка, 3,6 падбору і 3,3 рэзультатыўныя перадачы.
У жніўні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[1][2]. У верасні 2019 года стаў з клубам уладальнікам Кубка Беларусі[3]. У Адзінай лізе ВТБ выступаў за «Цмокі-Мінск» да спынення турніру ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі COVID-19. Правёў у лізе 18 гульняў, набіраючы ў сярэднім 14,1 ачкоў, 3 падборы і 2,8 рэзультатыўных перадачаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб пасля заканчэння тэрміну кантракта[4].
У далейшым Барнет выступаў за клубы «MZT Skopje» (Паўночная Македонія, 2021), «Pardubice» (Чэхія, 2021), «Vichy-Clermont» (Францыя, 2021/22), «Ironi Nahariya» (Ізраіль, 2022/23).
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Вітаем у складзе «Цмокаў» Дамінэза Барнэта Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Доминез Барнетт пополнил стан «Цмоки-Минск»
- ↑ Кубок Беларуси. Лишили интриги(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2019. Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Барнетт покидает «Цмоки-Минск»