28 кастрычніка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
28 кастрычніка — трыста першы (трыста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1523: У Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».
- 1886: Адбылося афіцыйнае адкрыццё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.
- 1925: Створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
- 1939: У Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР (сконч. 30.10.1939).
- 1945: У Мінску закладзены парк Перамогі.
- 1999: Заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.
Нарадзіліся [правіць]
- 1751: Дзмітрый Бартнянскі, рускі кампазітар (пам. 10.10.1825)
- 1793: Сіманас Даўкантас, літоўскі гісторык (пам. 6.12.1864)
- 1884: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатру.
- 1886: Сцяпан Войтанка, праваслаўны святар, прымаў удзел у аднаўленні БАПЦ пасля 2-ой сусветнай вайны (пам. 26.6.1968)
- 1904: Парфён Пятровіч Савіцкі, беларускі гісторык
- 1922: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік
- 1955: Біл Гейтс, заснавальнік камп'ютарнай кампаніі «Майкрасофт»
- 1956: Махмуд Ахмадзінежад, іранскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1967: Джулія Робертс, амерыканская актрыса
Памерлі [правіць]
- 1704: Джон Лок, брытанскі педагог і філосаф (нар. 29.8.1632)
- 1740: Ганна Іванаўна, імператрыца расійская
- 1993: Юрый Міхайлавіч Лотман, савецкі літаразнаўца