Дамінік Радзівіл (нар. 1964)
Дамінік Радзівіл | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Ян Мацей Радзівіл[d][1] |
Маці | Альжбета з Карскіх[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Дамінік Радзівіл (польск.: Dominik Radziwiłł; нар. 1 лістапада 1964, Варшава) — польскі эканаміст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 1 лістапада 1964 года ў Варшаве. Сын Яна Мацея Радзівіла і Альжбеты з Карскіх, унук Канстанціна Мікалая Радзівіла[2].
Працаваў у банкаўскай сферы. У 2007—2008 гадах быў дырэктарам PGE Górnictwo i Energetyka SA. З 13 лютага 2009 года сакратар стану (віцэ-міністр) у Міністэрстве фінансаў Польшчы[3].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка Альжбета з Мілеўскіх, мае трох дзяцей[2].
Візіты ў Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
У маі 2009 года адбыўся неафіцыйны візіт у Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску, а таксама Мір і Нясвіж, вёскі Паланечку і Ішкалдзь.
Зноскі
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ а б Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (польск.).
- ↑ Камунікат на старонцы Міністэрства фінансаў Польшчы (польск.)