Канстанцін Мікалай Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Мікалай Радзівіл
польск.: Konstanty Mikołaj Radziwił
Герб роду Радзівілаў — «Трубы»
Герб роду Радзівілаў — «Трубы»
Імя пры нараджэнні Канстанцін Мікалай Юзаф Радзівіл
Род дзейнасці польскі землеўладальнік і афіцэр
Дата нараджэння 10 ліпеня 1902(1902-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці верасень 1944 (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мацей Мікалай Радзівіл
Маці Ружа Патоцкая
Жонка Марыя Жалтоўская
Дзеці Крыштаф, Ян і Альберт
Узнагароды і прэміі
медаль Арміі Armia Krajowa Cross

Князь Канстанцін Мікалай Юзаф Радзівіл (10 ліпеня 1902, Сташаў — верасень 1944) — польскі арыстакрат і землеўладальнік, афіцэр Арміі Краёвай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Трэці сын князя Мацея Мікалая Якуба Станіслава Радзівіла (1873—1920), графа на Шыдлоўцы, і графіні Ружы Патоцкай (1878—1931). Браты — Крыштаф Мікалай Артур, Артур Мікалай Антоній і Мацей Мікалай Марыя.

У 1924 годзе Канстанцін Радзівіл скончыў Гандлёвую акадэмію ў Антверпене, а ў 1926 годзе — Школу Падхарунжых рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе і атрымаў чын падпаручніка рэзервовай кавалерыі з прызначэннем у 4-ы полк конных стралкоў у Плоцку. Затым кіраваў маёнткам Зэгржэ.

У 1939 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны Канстанцін Радзівіл прыняў удзел у якасці добраахвотніка ў вераснёвай кампаніі, выконваў абавязкі назіральніка ў аэрапорце самастойнай аператыўнай групы «Палессе» генерала Франца Клеберга. Пасля капітуляцыі польскай арміі ён вярнуўся дамоў.

6 кастрычніка 1939 года быў арыштаваны немцамі і пасаджаны ў турму ў Пултуску, дзе знаходзіўся да 18 сакавіка 1940 года. Быў вызвалены са зняволення высілкамі Маўрыкія Патоцкага і яго сябра Яна Піянткоўскага, затым быў высланы з сям’ёй з маёнтка Зэгржэ.

У красавіку 1941 года Канстанцін Радзівіл уступіў у Саюз Узброенай Барацьбы (з 1942 года — Армія Краёва), дзе атрымаў пасаду кватэрмайстара 3-га батальёна Рэйнскага легіёна ў 7-м перыметры варшаўскай акругі «Нашыйнік». 19 красавіка 1944 года атрымаў чын паручніка рэзерву. Таксама Канстанцін Радзівіл з 1941 года прымаў актыўны ўдзел у працы кіраўніцтвам канспірацыйнай арганізацыі зямян, якая дзейнічала на тэрыторыі варшаўскага раёна для забеспячэння Арміі Краёвай.

У верасні 1944 года быў забіты немцамі падчас Варшаўскага паўстання.

Сям’я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

24 жніўня 1927 года ажаніўся з графіняй Марыяй Жалтоўскай (9 чэрвеня 1906 — 7 жніўня 1999), дачкой графа Леана Жалтоўскага і Ганны Мяжынскай. Іх дзеці:

  • Крыштаф Мікалай Мацей Леан (нар. 17 жніўня 1928), жонка з 1954 года з князёўна Марыя Ядвіга Чартарыйская (нар. 1930)
  • Ян Мацей Мікалай (5 лютага 1930 — 12 жніўня 2004), жонка з 1962 года Эльжбета Карская (нар. 1940)
  • Альберт Геранім Мікалай (нар. 14 ліпеня 1931), жонка з 1957 года князёўна Ганна Марыя Чартарыйская (нар. 1932)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]