Вечназялёная расліна з доўгім паўзучым галінастым сцяблом даўжынёй да 1,5 метра, якое нясе прамастойныя, дыхатамічна разгалінаваныя парасткі вышынёй 10-30 см. Галінкі пакрыты больш рэдка сядзячымі, чым у дзеразы булавападобнай, лісцямі[2]. Лісце без валасістага заканчэння, жорсткае, адагнутае ўніз, вузкаланцэтнае[2], размешчана ў 5-8 радоў. Каласкі адзіночныя, шчыльныя, сядзячыя, на аблісцелых верхавінках парасткаў.
Спарафілы круглавата-яйцападобныя, завостраныя, верхавінка іх вызубленая. Спарангіі дыяметрам 1,5-2 мм.
Споры прарастаюць цераз 6-7 гадоў. Полавая спеласць гаметафіта настае праз 12 гадоў.
↑ абвгдПлаун годичный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 66. — 592 с. — 120 000 экз.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.Иллюстрированный определитель растений Средней России. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 111. — 665 с. — ISBN 8-87317-091-6. Архівавана 2 лютага 2014.
Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: Урожай, 1979 (укр.)