Дар’я Аляксандраўна Юркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Дар’я Юркевіч
Поўнае імя Дар’я Аляксандраўна Юркевіч
Нарадзілася 6 сакавіка 1988(1988-03-06) (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пражыванне Мінск, Беларусь
Захапленні дызайн пазногцяў
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2015/16
Агульная трапнасць 84%
Лежачы 80%
Стоячы 88%
Асабістых подыумаў 1 ( x 0 + x 0 + x 1)

Да́р’я Алякса́ндраўна Юрке́віч (нар. 6 жніўня 1988Мінск) — беларуская біятланістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Біятлонам пачала займацца ў родным Мінску. У 2009 годзе трапіла ў юніёрскую зборную краіны і выступала на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у канадскім Кенмары.

З сезона 2009/2010 прыцягваецца ў асноўную зборную Беларусі. Дэбют на этапах кубка свету адбыўся 20 студзеня 2010 года ў індывідуальнай гонцы ў італьянскай Антэрсельве. Юркевіч з 3 промахамі заняла 62-ое месца[1]. Знаходзіцца ў асноўнай зборнай Беларусі ў сезоне 2015/2016, а таксама паказала свой лепшы вынік у кар’еры 19 месца ў спрынце Эстэрсунда. У эстафеце Гохфільцэна у складзе зборнай Беларусі заняла 7 месца.

Цяпер біятланістка, акрамя Кубка свету, удзельнічае ў розыгрышы Кубка IBU.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у Чэмпіянатах свету[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца правядзення Інд Спр Пр МС Эст См
2016 ЧС Сцяг Нарвегіі Хальменколен 61 - - - 18 -
2017 ЧС Сцяг Аўстрыі Гохфільцэн 35 - - - - -

Агульны залік у Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У сезоне 2011/2012 Дар’я Юркевіч на этапах Кубка свету паказала 100 % вынік у стральбе са становішча стоячы.
  • У сезоне 2016/2017 Дар’я Юркевіч на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе паказала 100 % вынік у стральбе з палажэнняў стоячы і лежачы /20 з 20/.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]