Джон Бейнер
| Джон Бейнер John Andrew Boehner |
|
| Дата нараджэння: | 17 лістапада 1949 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Рэдынг, Агаё, ЗША |
Джон Эндру Бейнер (анг. John Andrew Boehner, 17 лістапада 1949, Рэдынг, штат Агаё) — амерыканскі палітык, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША з 5 студзеня 2011 года. Член Рэспубліканскай партыі ЗША. Змяніў на гэтай пасадзе Нэнсі Пелозі пасля таго, як рэспубліканская партыя па выніках давыбараў у Кангрэс вярнула сабе большасць дэпутатаў.
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў паўднёва-заходнім Агаё ў сям'і нямецкага і ірландскага паходжання. Сям'я ўтрымоўвала бар, у якім Бейнер дапамагаў з васьмі гадоў. У 1968 годзе, падчас В'етнамскай вайны паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША, але ўжо праз 8 тыдняў быў адпраўлены ў запас па медыцынскіх паказаннях. У 1977 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра бізнесу і адміністрацыі ў універсітэце Ксаўе, затым працаваў у гандлёвай кампаніі Nucite Sales, даслужыўся да пасады дырэктара кампаніі.
У 1990 годзе балатаваўся ў Кангрэс ад штата Агаё, і адразу быў абраны. У далейшым абіраўся ад гэтай жа акругі 10 разоў.
[правіць] Спасылкі
- Speaker John Boehner Official site for the Speaker's Office (англ.)
- Congressman John Boehner Official U.S. House site (англ.)
