Джэйсан Кларк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Джэйсан Кларк
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 студзеня 1990(1990-01-16) (34 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 1,9 м або 188 см[2]
Вага 82 кг і 82 кг[3][2]
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Georgetown Hoyas men's basketball[d]
2013—2014 Спіру Шарлеруа[d]
2014 Гётынген[d]
2014 Спіру Шарлеруа[d]
2014—2016 Ankara DSİ S.K.[d]
2016—2018 Антверпен Джайэнтс[d]
2018—2019 Скайлайнерс Франкфурт[d]
2019—2020 Варэзэ[d]
2020—2021 Basket Torino[d]
2021—2022 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Джэйсан Кларк (нар. 16 студзеня 1990, Арлінгтан, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 па 2012 гады вучыўся і гуляў за Джорджтаўнскі ўніверсітэт у NCAA. З чатырох студэнцкіх сезонаў у трох увесь час выходзіў у стартавай пяцёрцы, а найболей паспяховым стаў для яго выпускной. У сезоне 2011/12 ён у 33 гульнях у сярэднім набіраў 14.0 ачка, 4.1 падбору, 1.8 паса і 1.6 перахопу. Пасля заканчэння ўніверсітэта спрабаваў прабіцца праз летні лагер у стан клуба НБА «Маямі Хіт».

З восені 2012 года пачалася прафесійная кар’ера ў Старым Свеце. Спачатку бараніў колеры «Акапі» у чэмпіянаце Бельгіі, з якім дэбютаваў у Еўрачэленджы (15.2 ачка, 4.2 падбору, 2.8 паса, 2.7 перахопу), а на наступны год перайшоў у «Шарлеруа». Сезон-2014/15 выдаўся насычаным на пераезды. Дэбютаваў у нямецкім «Гётынгене», потым вярнуўся ў знаёмы «Акапі», за які зноў згуляў у Еўрачэленджы, асноўную ж частку сезона правёў у турэцкай «Анкары», дзе затрымаўся яшчэ на год. У 2016 годзе зноў вярнуўся ў добра знаёмую яму Бельгію і цягам двух гадоў дапамагаў «Антвэрпэну» у чэмпіянаце краіны і Еўракубку ФІБА (14.7 ачка, 2.2 падбору, 3.3 паса).

Паспяхова праведзены сезон дазволіў атрымаць запрашэнне з нямецкага «Скайлайнерса» (12.1 ачка, 2.8 падбору, 3.0 паса). З 2019 па 2021 год правёў у Італіі, дзе гуляў за «Варэзе» у Серыі А, і за «Тарына» у Серыі А2.

У кастрычніку 2021 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі».

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. а б https://www.easycredit-bbl.de/spieler/dd034aa3-40b3-415d-8710-d23ae061da5e Праверана 16 лютага 2024.
  3. https://www.easycredit-bbl.de/spieler/dd034aa3-40b3-415d-8710-d23ae061da5e Праверана 21 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]