Джэксан Шольц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Джэксан Шольц
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спрынт[d]
Нарадзіўся 15 сакавіка 1897(1897-03-15)[1][2]
Памёр 26 кастрычніка 1986(1986-10-26)[1][2] (89 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 172 см
Вага 61 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэксан Волні Шольц (англ.: Jackson Volney Scholz; 15 сакавіка 1897 — 26 кастрычніка 1986) — амерыканскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён, экс-рэкардсмен свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэксан Шольц нарадзіўся ў 1897 годзе ў Б’юкенене (акруга Берыэн штата Мічыган), ЗША. Памёр ва ўзросце 89 гадоў у горадзе Дэлрэй-Біч, штат Фларыда, ЗША.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпене ён заваяваў залаты медаль у эстафеце 4 × 100 м, а на дыстанцыі 100 м прыйшоў 4-м.

У 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ён заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 200 м, і сярэбраны — на дыстанцыі 100 м, саступіўшы Гаральду Абрахамсу з Вялікабрытаніі (іх барацьба знайшла адлюстраванне ў фільме «Вогненныя калясніцы»).

У 1928 годзе на Алімпійскіх гульнях у Лондане Джэксан Шольц спачатку падзяліў на дыстанцыі 200 м 3-е месца з Хельмутам Кёрнігам з Германіі, але затым суддзі вырашылі, што яны на наступны дзень павінны здзейсніць яшчэ адзін забег. Шольц да таго часу ўжо пачаў адзначаць заканчэнне спаборніцтваў, і было відавочна, што на наступны дзень ён спаборнічаць не зможа, то ён адмовіўся ад барацьбы.

Зноскі

  1. а б Jackson Volney Scholz // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Jackson Scholz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.