Дзверы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзверы (Фларэнцыя)

Дзверы – канструкцыйны элемент будынка, які служыць для ўваходу і выхаду з яго. Колькасць дзвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканнямі. Найбольш старадаўняя форма дзвярэй – на бегунах, у наш час пашыраны дзверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі – драўлянымі планкамі, шчыльна збітымі ў пазы. Звычайна дзверы маюць адно палатно. Дзверы з дзвюх створак характэрны для местачковага жылля. Атрымалі пашырэнні двухстворкавыя дзверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залу. Дзверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі.

Лопасцевыя дзверы

У залежнасці ад канструкцыйнага вырашэння дзверы падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя (з двух слаёў дошак) і філянговыя. Дашчаныя часцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках. У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г.д.); дэкаратыўнасць такіх дзвярэй ўзбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя дзверы асабліва пашыраны ў наш час. Яны складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі. Элементы філянговых дзвярэй заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца дзверы пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, іншых запораў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]