Дзень Калумба
| Дзень Калумба | |
|---|---|
| Прыбыццё Калумба ў Амерыку. | |
| Тып | гістарычнае |
| Афіцыйна | Columbus Day |
| Значэнне | Святкаванне прыбыцця Калумба ў Амерыку ў 1492 годзе. |
| Адзначаецца | у краінах Амерыкі, у Іспаніі |
| Дата | 12 кастрычніка (традыцыйна) другі панядзелак кастрычніка (у ЗША) |
| У 2012 годзе | 8 кастрычніка |
| У 2013 годзе | 14 кастрычніка |
Дзень Калумба — гадавіна прыбыцця Калумба ў Амерыку, якое адбылося 12 кастрычніка 1492 г. па юліянскім календары (21 кастрычніка 1492 г. па грыгарыянскім календары).
12 кастрычніка 1492 года Хрыстафор Калумб высадзіўся ў Новым свеце - у гэты дзень экспедыцыя Хрыстафора Калумба дасягнула вострава Сан-Сальвадор ў Багамскім архіпелагу, пазней гэты дзень быў прыняты за афіцыйную дату адкрыцця Амерыкі.
Хоць у большасці іншых амерыканскіх краін Дзень Калумба адзначаецца 12 кастрычніка, у Злучаных Штатах ён адзначаецца ў другі панядзелак кастрычніка.
У гэты дзень насельніцтва ЗША святкуе гадавіну адкрыцця сваёй краіны, наведваючы святочныя царкоўныя службы і іншыя мерапрыемствы. У некаторых гарадах праходзяць адмысловыя службы, парады і вялікія ўрачыстыя цырымоніі.
Дзень Калумба з'яўляецца агульным выходным у многіх частках ЗША, але ў некаторых штатах, напрыклад, у Каліфорніі, Невадзе, Гаваі, дзень не адзначаецца. Дзяржаўныя ўстановы і школы, як правіла, зачыненыя, але камерцыйныя арганізацыі могуць працаваць. Над урадавымі будынкамі паднімаюць дзяржаўны сцяг ЗША.
Спасылкі [правіць]
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |