Хрыстафор Калумб
| Хрыстафор Калумб Cristoforo Colombo |
|
| Пасмяротны партрэт пэндзля Себасцьяна дэль П'ёмба | |
| Дата нараджэння: | 27 кастрычніка 1445 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Генуя, Генуэзская рэспубліка |
| Дата смерці: | 20 мая 1506 (60 гадоў) |
| Месца смерці: | Вальядалід, Іспанія |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | мараплавец |
| Бацька: | Даменіка Каломба |
| Маці: | Сузана Фантанароса |
| Жонка: | Донна Феліпа Моніс дэ Палестрэла |
| Дзеці: | Дыега Калумб, Фернанда Калумб |
Хрыстафор Калумб (іт.: Cristoforo Colombo, ісп.: Cristóbal Colón, парт.: Cristóvão Colombo) — італьянскі мораплаўца родам з Генуі на службе Іспанскай кароны, якому прыпісваецца першаадкрыццё Амерыкі.
Сёння вядома, што першымі, хто дасягнуў Амерыкі, былі вікінгі яшчэ за 500 год да з'яўлення там экспедыцый Калумба. Тым не менш першаадкрывальнікам Амерыкі лічыцца Хрыстафор Калумб, таму што менавіта пасля яго падарожжаў пачалася гістарычна і колькасна значная каланізацыя гэтай часткі света і няспыннае засяленне яе земляў людзьмі з іншых мацерыкоў.
|
Падарожжы Калумба [правіць]
Першая экспедыцыя [правіць]
3 жніўня 1492 года флагманскі карабель «Санта Марыя» і каравелы «Нінья» і «Пінта» экспедыцыі Хрыстафора Калумба выйшлі з Паласа ў адкрытае мора. Каравеламі камандавалі іх уладальнікі браты Марцін Алонса Пінзон і Вісентэ Яньес Пінсон. Пасля раптоўнай паломкі шчоглы на каравэле «Пінта» на трэці дзень падарожжа экспедыцыя была прымушана спыніцца на месяц на Канарскіх астравах. 6 верасня пасля пачынкі экспедыцыя рушыла далей. У бартавым журнале, які ў дастаткова добрым стане захаваўся да нашых дзён, Калумб адзначаў, што падарожжа было надзвычай цяжкім. Неаднойчы на караблях паўставала небяспека бунту матросаў, неспакойна паводзілі сябе скептычныя афіцэры і нават сам капітан каравелы «Пінта» выступаў ініцыятарам інтрыгаў.
12 кастрычніка маракі ўбачылі невядомую зямлю. На наступны дзень Калумб высадзіўся на невялікім востраве, які ён назваў Сан-Сальвадор (гэта адзін з Багамскіх астравоў). На востраве іспанцы спаткалі мясцовых жыхароў, гэта былі аравакі - народ, які ў хуткім часе згінуў.
28 кастрычніка Калумб высадзіўся на паўночным усходзе Кубы. 6 снежня быў адкрыты востраў Гаіці, якому за прыгажосць і падабенства да радзімы Калумб даў назву Эспаньёла.
25 снежня «Санта-Марыя» села на рыфы. З абломкаў карабля на Эспаньёле пабудавалі форт. Калумб пакінуў тут 39 маракоў, а сам 16 студзеня 1493 павёў два ўцалелых караблі ў Іспанію, куды экспедыцыя прыбыла 15 сакавіка.
Другое падарожжа [правіць]
Другая экспедыцыя Калумба (1493-96) складалася ўжо з 17 караблёў (флагман — «Марыя-Галантэ») і налічвала 1500—2500 чалавек. Сярод іх былі не толькі маракі, а і манахі, чыноўнікі, прыдворныя. З сабою везлі хатнюю жывёлу, вінаградную лазу, насенне.
У ходзе экспедыцыі была цалкам падпарадкавана Эспаньёла, заснаваны горад Санта-Дамінга. Пачалося адкрыццё Малых Антыльскіх астравоў, адкрыты астравы Пуэрта-Рыка і Ямайка, даследавана паўднёвае ўзбярэжжа Кубы.
Трэцяе падарожжа [правіць]
На трэцюю экспедыцыю (1498-1500) сродкаў было мала, і Калумб вывеў у падарожжа толькі 6 невялікіх караблёў і каля 300 чалавек каманды.
Быў адкрыты востраў Трынідад, а таксама частка ўзбярэжжа мацерыка Паўднёвай Амерыкі паблізу вусця ракі Арынока. Аднак у ходзе экспедыцыі Калумб быў адхілены ад улады і перапраўлены ў Іспанію.
Чацвёртае падарожжа [правіць]
У ходзе малалікай чацвёратай экспедыцыі (1502-04) Калумбу ўдалося дасгнуць берагоў Цэнтральнай Амерыкі ў раёне сучасных Беліза і Гандураса.
Галоўныя дасягненні [правіць]
У выніку чатырох удалых падарожжаў праз Атлантычны акіян у 1492—1504 Калумб першым сярод еўрапейцаў пераплыў i апісаў рэгіён Карыбскага мора, у тым ліку Багамскія астравы, Кубу, Гаіці (1492), большую частку Малых Антыльскіх астравоў, Ямайку (1493), а таксама мацярык Паўднёвая Амерыка паблізу вусця ракі Арынока (1498) i берагі Паўночнай Амерыкі на паўднёва-заходнім узбярэжжы Карыбскага мора (1502). Вяртаючыся ў Еўропу дастаўляў невядомыя ў Старым Свеце расліны (у тым ліку, кукурузу, бульбу, тытунь i какаву), залатыя ўпрыгожанні, каштоўныя камяні і шмат іншых багаццяў Новага Свету.
У ходзе экспедыцый Калумба з'явіліся першыя еўрапейскія паселішчы ў Цэнтральнай Амерыцы. Калумб таксама стварыў першыя карты, апісанні Карыбскага рэгіёна і яго насельнікаў, якіх у час першага падарожжа ён назваў індзейцаамі, памылкова звязаўшы іх з Індыяй.
Калумб быў выдатным мараплаўцам, амбітным арганізатарам, але ж зрабіў вялікую памылку, калі занізіў даўжыню экватара i памеры Зямлі. У выніку ён паверыў у магчымасць хуткага дасягнення Індыі і іншых азіяцкіх краін, рухаючыся праз Атлантычны акіян на захад. Да самай смерці Калумб верыў, што яму ўдалося ажыццявіць гэтакія падарожжы.
Крытыкаваны за сціплую здабычу, якую ён дастаўляў у Іспанію (а перад усім за малую колькасць золата і вострых прыпраў), няўдалае і аўтакратычнае кіраванне новымі калоніямі, Калумб вёў шматгадовыя спрэчкі дзеля захавання ўлады і абяцаных яму прывілеяў.
З падарожжаў Калумба распачаліся адкрыцці і даследаванні Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі, а таксама крывавая канкіста, грабежніцкая эксплуатацыя, прымусовая хрысціянізацыя абарыгенаў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрыстафор Калумб- Быкаў У. Адкрыццё Новага Свету // Беларускі гістарычны часопіс. № 4 (пачатак арт.), № 5 (заканчэнне арт.). 2003.
| Першаадкрывальнікі Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Да Калумба | Гунб’ёрн Ульфсан | Б'ёрні Хер'юльфсан | Эрык Руды | Лейф Эрыксан | Картырыял | |
| Вялікія марскія адкрыцці | Калумб | Коса | Ахеда | Веспучы | Кабат-старэйшы | Кабрал | Куэлью | Понсэ дэ Леон | Магелан | Верацана | Кабат-малодшы | Карцье | |
| Канкістадоры | Веласкес дэ Куэльяр | Нуньес дэ Бальбоа | Альмагра | Пісара | Грыхальва | Картэс | Альварада | Сота | Кабрыльё | Вальдзівія | Арэльяна | Белалькасар | Хіменес дэ Кесада | Мендоса | Каранада | Сарм'ента дэ Гамбоа | |
| Нанясенне на карту | Вальдзэмюлер | Дрэйк | Фробішэр | Дэвіс | Гудзон | Хаклюйт | Сміт | Шамплен | Бафін | Дзяжнёў | Маркет | Ла Саль | Берынг | Кук | Маласпіна | Шэліхаў | Ванкувер | Макензі | Франклін | Уілкс | |
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1445 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Генуі
- Памерлі 20 мая
- Памерлі ў 1506 годзе
- Памерлі ў Вальядалідзе
- Мараплаўцы Іспаніі
- Гісторыя Амерыкі
- Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
- Асобы на манетах
- Асобы на марках
- Людзі на банкнотах
- Постаці Генуі
- Кавалеры Ваеннага і Гаспітальерскага Ордэна Святога Лазара Іерусалімскага
- Хрыстафор Калумб
