Нараджэнне Хрыстова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раство Хрыстова, Латыгаўскі майстар, 1746.

Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі.

Свята Нараджэння Хрыстова[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя з'яўлення свята[правіць | правіць зыходнік]

У хрысціянскай царкве з канца II стагоддзя аж да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з'яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[1] Верагодна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[2].

Даты святкавання ў розных цэрквах[правіць | правіць зыходнік]

Рымска-каталіцкая царква і большасць пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучаснаму грыгарыянскаму календару.

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская праваслаўныя цэрквы і Афон, а таксама старажытнаўсходнія і ўсходнекаталіцкія цэрквы святкуюць 25 снежня па юліянскім календары (т. з. «старому стылю»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага грыгарыянскага календара.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Эладская і некаторыя іншыя праваслаўныя цэрквы святкуюць 25 снежня па новаюліянскаму календару, які супадае з сучасным грыгарыянскім календаром, гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне хрыстова па «новым стылі».

У Армянскай царкве Ражство, як у старажытнай Царкве, святкуецца 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення.

Дзяржавы, у якіх Ражство Хрыстова — выхадны дзень[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны выхадны дзень[правіць | правіць зыходнік]

Два выхадных дні[правіць | правіць зыходнік]

Тры выхадных дні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова
  2. Каталіцкі свет святкуе Ражство
  3. Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб'яву 7 студзеня (Ражства Хрыстова) непрацоўным днём»
  4. Як Дзень падарункаў
  5. Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc (балг.) 
  6. Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.) 
  7. У пярэдадне Ражства Літва будзе адпачываць

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. - Мазыр, 2005.
  • Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. – Мн., 2001. - С. 141.

Шаблон:Багародзіца