Дзень Незалежнасці Ізраіля

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Абвяшчэнне Дэкларацыі Незалежнасці Ізраіля

Дзень Незалежнасці Ізраіля (іўр.: יום העצמאות, Ём ха-Ацмаут) — галоўнае дзяржаўнае свята Ізраіля, адзначаецца штогод у памяць аб абвяшчэнні Дзяржавы Ізраіль 14 мая 1948 (5 іяра 5708). 5 іяра, прыкладна за 8 гадзін да заканчэння брытанскага мандата ў Палесціне, была падпісана Дэкларацыя незалежнасці Ізраіля, і Давід Бэн-Гурыён (пазней першы прэм'ер-міністр Ізраіля) абвясціў аб стварэнні Дзяржавы Ізраіль. Гэта аб'ява была зроблена з прычыны рашэння Генеральнай Асамблеі ААН, рэзалюцыі 181 ад 29 лістапада 1947.

Напярэдадні свята ва ўсіх гарадах ладзяцца феерверкі. Гэта адзіны афіцыйны нерабочы дзень у Ізраілі, калі працуе гарадскі транспарт, а насельніцтва, якое прытрымлівапецца яўрэйскіх рэлігійных традыцый, можа ездзіць у аўтамабілях і запальваць агонь, таму свята адзначаецца масавым выездам на пікнікі. Дню Незалежнасці папярэднічае Ём Ха-Зікарон - Дзень памінання загінулых салдат Ізраіля і ахвяр тэрору.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]