Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца
Дата нараджэння 2 лютага 1938(1938-02-02) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізікахімік, біяхімік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1976)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»

Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца (нар. 2 лютага 1938, г. Смаленск, Расія) — беларускі фізіка- і біяхімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар (спецыяльнасць «Біяхімія», 1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Хімія», 1961).

Працаваў у Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР (пас. Чорнагалоўка, Маскоўская вобласць; 1961—1971), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1972—1973), Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі (1974—2007, з 1977 — загадчык лабараторыі механізмаў і кінетыкі ферментатыўных працэсаў, у 1985—2007 — лабараторыі прыкладной энзімалогіі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2009, хімічны факультэт, кафедра радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: біяарганічная хімія ферментатыўнага каталізу; хімічная і ферментатыўная кінетыка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль СССР «Ветэран працы» (1990), прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1998) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Механизмы реакций жидкофазного гидроксилирования органических соединений : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.04 / Метелица Дмитрий Иванович. — Черноголовка [Московская область], 1975.
  • Активация кислорода ферментными системами / Д. М. Метелица. — Москва, 1982.
  • Моделирование окислительно-восстановительных ферментов / Д. И. Метелица. — Минск, 1984.
  • Catalytic activity and thermostability of dehydrogenase conjugates with cortisol and progesterone / D. I. Metelitsa [et al.] // Bioconjugate Chemistry. — 1991. — Vol. 2, iss. 5. — P. 309—316.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]