Дзмітрый Валер’евіч Яшын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Яшын)
Футбол
Дзмітрый Яшын
Поўнае імя Дзмітрый Валер’евіч Яшын
Нарадзіўся 25 красавіка 1993(1993-04-25)[1] (31 год)
Грамадзянства  Расія
Рост 190 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Елімай
Нумар 88
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Расія Церак (Грозны) 0 (0)
2013   Расія Церак-2 (Грозны) 2 (0)
2014   Расія Сокал (Саратаў) 1 (0)
2015   Расія Арол 6 (0)
2015   Расія Байкал (Іркуцк) 16 (2)
2016   Беларусь Крумкачы (Мінск) 25 (0)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 12 (0)
2017—2018 Арменія Гандзасар (Капан) 24 (2)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 11 (1)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (0)
2020—2022 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 67 (1)
2023 Казахстан Актабэ 15 (0)
2024— Казахстан Елімай (Семей) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.

Дзмітрый Яшын (нар. 25 красавіка 1993) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Елімай» з Семея.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўзросце 19 гадоў далучыўся да грозненскага «Церака». Выступаў спачатку за дубль і фарм-клуб «Церак-2», пазней аддаваўся ў арэнды — у ФНЛ гуляў за саратаўскі «Сокал» і іркуцкі «Байкал», у Другім дывізіёне за «Арол».

У сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком беларускага клуба «Крумкачы»[3]. Здолеў стаць адным з асноўных абаронцаў каманды. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся з арэнды ў «Церак», аднак у лютым 2017 года стаў іграком мінчан ужо на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон іграком асновы. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[5] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6].

У жніўні 2017 года стаў іграком армянскага «Гандзасара»[7]. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб і ў жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Промнем»[8]. У «Промні» замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[9].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў асноўным абаронцам магіляўчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2020 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату 2020. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[11]. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ». У снежні 2023 года перайшоў у «Елімай»[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Yashin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://torpedo-belaz.by/player/yashin-dmitrij/
  3. "Крумкачы" арендовали защитника Яшина у "Терека" (руск.). football.by (7 сакавіка 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. Дмитрий Яшин продолжит играть за "Крумкачоў" (руск.). football.by (13 лютага 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты (руск.). football.by (29 ліпеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. Яшин и Шикавка расторгли контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (2 жніўня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. Экс-защитник "Крумкачей" Дмитрий Яшин перешел в армянский "Гандзасар" (руск.). football.by (27 жніўня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. Экс-защитник "Крумкачей" Дмитрий Яшин стал игроком "Луча" (руск.). football.by (27 жніўня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  9. Дмитрий Яшин продлил контракт с "Лучом" (руск.). football.by (26 снежня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  10. Яшин подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (18 студзеня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
  11. Яшин продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  12. Дмитрий Яшин покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (16 снежня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  13. Официально: Дмитрий Яшин – игрок «Елимая» (руск.). kazfootball.kz (6 снежня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.