Дзідзі
Валдзір Перэйра (парт. Valdir Pereira / Waldyr Pereira; (8 кастрычніка 1928, Кампус-дус-Гайтаказіс — 12 мая 2001, Рыа-дэ-Жанейра), больш вядомы пад імем Дзідзі (парт. Didi) — былы бразільскі футбаліст, апорны паўабаронца. За зборную Бразіліі правёў 74 матчы і забіў 21 гол. Двухразовы чэмпіён свету (1958, 1962). Быў аўтарам ўдару пад назвай «сухі ліст» (Folha Seca). Аўтар першага гола ў гісторыі стадыёна «Маракай», забітага 15 чэрвеня 1950 года ў матчы зборных штата Рыа-дэ-Жанейра і штата Сан-Паўлу (перамога штата Сан-Паўлу 3:1). Пасля завяршэння кар'еры футбаліста працаваў трэнерам. у 2000 годзе, за год да смерці, быў уключаны ў Залу Славы ФІФА, у тым жа годзе удастоіўся памятнага знака на варотах Маракай.
[правіць] Крыніцы
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
|
|
|---|
|
1 Жылмар • 2 Джалма Сантас • 3 Маура Рамас • 4 Зіта • 5 Зазіма • 6 Нілтан Сантас • 7 Гарынча • 8 Дзідзі • 10 Пеле • 19 Вава • 20 Амарылда • 21 Марыа Загала • Трэнер: Айморэ Марэйра |

