Дзіравы камень каптарунскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзіравы камень каптарунскі ці Святы камень — валун, які ляжыць у лесе недалёка ад вёскі Каптаруны Пастаўскага раёна. Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Валун памерамі 2,45 × 1,85 × 1,0 м, з дзіркай — конусападобным паглыбленнем з папярочнікам да 15 см і глыбінёй да 20 см.

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

Валун мае культавае значэнне: мясцовыя жыхары пакланяліся яму на працягу стагоддзяў і да сённяшняга дня прыносяць да каменя ахвяраванні. У 1993 годзе там былі выяўлены савецкія грошы, беларускія «зайчыкі», літоўскія літы. Вада з дзіркі (знаходзіцца там пастаянна) лічыцца гаючай: пры хваробах ёю абмываліся, прамывалі вочы. Раней падчас рэлігійных свят да каменя прыходзілі вернікі.

Гэты валун можа не толькі лячыць, але і караць. Па словах мясцовых жыхароў:

Сябравалі між сабой тры вясковыя падлеткі і любілі бавіць час каля таго Дзіравага каменя. Але ставіліся яны да яго не як да святыні, а як да звычайнай камлыгі: лазілі на яго, білі палкамі. Бацькі папярэджвалі дзяцей, пужалі магчымымі наступствамі, але свавольнікі не прыслухоўваліся і рабілі так, як ім хацелася. Пакаранне было жудасным: ніхто з іх не дажыў і да трыццаці гадоў – усе паасобку, у розны час згарэлі ва ўласных хатах[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва "дзіравы", найбольш верагодна, не аўтэнтычная, бо не засведчана, каб так называлі сакральныя камяні з адтулінамі, з паглыбленнямі, з "чашамі" (прыроднымі або высвідраванымі чалавекам з сакральнымі мэтамі).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пракаповіч, І. Святы камень каля Каптарунаў / І. Пракаповіч // Пастаўскі край. — 2018. — 8 жн. — С. 4.