Глыбоцкі дэндралагічны сад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыльда ля ўваходу ў Глыбоцкі дэндрасад

Глыбоцкі дэндралагічны сад — парк, помнік прыроды рэспубліканскага значэння у горадзе Глыбокае, Віцебская вобласць.

Першапачатковая назва дэндрарыя — «Дэндралагічны парк Глыбоцкага лясгаса» была зменена з красавіка 1985 года на «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса» — Дэндрасад.

Ідэя стварэння дэндралагічнага сада («дэндра» з грэчаскай мовы перакладаецца як «дрэва») узнікла ў спецыялістаў лясгаса ў 50-х гадах 20-га стагоддзя; заснавальнікам стаў Віктар Антонавіч Ламака.[1] Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса ўваходзіць у лік помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.

Праектаванне дэндралагічнага сада пачалося ў 1960 годзе аддзелам драўляных раслін Інстытута біялогіі АН БССР. Планавалася на гэтай плошчы размясціць 158 відаў драўляных і куставых парод.

Дэндрасад знаходзіцца ў 2,5 км ад Глыбокага, каля вёскі Арэхаўна, на тэрыторыі 8,2 гектара. У Дэндрасадзе няма пладовых дрэваў: 28 % калекцыі складаюць «перасяленцы» з Далёкага Усходу і Азіі, таксама ёсць культуры з Паўночнай Амерыкі, Крыма, Каўказа, паўднёва-усходняй часткі Заходняй Еўропы.

Асноўныя мэты дэндрасада:

  • вывучэнне роста і развіцця ў Беларусі тэхнічна каштоўных і дэкаратыўных дрэў і кустарнікаў,
  • адбор перспектыўных відаў і форм для ўкараннення ў лясныя культуры,
  • азеляненне суседніх населеных пунктаў,
  • атрыманне насення,
  • стварэнне дэндралагічнай калекцыі.

Зараз у калекцыі дэндрасада налічваецца 550 відаў дрэў, якія адносяцца да 102 родаў і 36 сямействаў.[2] Паводле рашэння Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі з 1991 года дэндралагічны сад з'яўляецца Дзяржаўным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

Жывая калекцыя дрэў — галоўнае дасягненне дэндрасада. Расліны аднаго віда высаджаны як правіла біягрупамі, колькасць дрэў у ёй 5 — 10, кустарнікаў 10 -20. Каля 15 % складалі хвойныя пароды, астатнія ліставыя.[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Государственное опытное лесохозяйственное учреждение «Глубокский опытный лесхоз», брошюра.