Чортаў камень Вялецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чортаў камень Вялецкі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьВялец, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць
physical
Чортаў камень Вялецкі
Чортаў камень Вялецкі

Чортаў камень Вялецкі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1996)[1]. Знаходзіцца каля вёскі Вялец Пліскага сельсавета (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), за 1 км на паўднёвы захад ад возера Вялец. GPS-кардынаты — 55.2493, 27.9296 [1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Чортаў камень Вялецкі 4

Памеры яго 3,55 х 1,75 м, вышыня 0,8 м. На каменю захавалася каля 30 ямак дыяметрам 5—6 см і глыбінёй каля 3 см. Сценкі ямак загладжаныя, адшліфаваныя і, відавочна, узніклі ад вярчэння трывалых прадметаў. Складзены з ружовага граніту рапаківі[2].

Чортаў камень Вялецкі 6

Валуны з падобнымі ямкамі вядомы ў Прыбалтыцы, Карэліі і Фінляндыі. Лічылася, што максімальная ўсходняя мяжа пашырэння такіх камянёў праходзіла раней па тэрыторыі Латвіі і Літвы. Цяпер тэрытарыяльна вялецкі «чортаў» камень сярод падобных валуноў самы паўднёва-ўсходні. Спецыялісты сцвярджаюць, што ямкі ў камені былі створаны чалавекам прыкладна з 2—2,5 тысячы гадоў таму назад у час абрадаў пакланення продкам, Сонцу або богу ўрадлівасці. Перад увядзеннем хрысціянства хутчэй за ўсё камень звязвалі з культам бога статка Вялесам.

Легенды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле аднаго падання, на камені скакаў і кружыўся чорт і ад яго пятак утварыліся такія ямкі[3].

Паводле іншага падання, гэты камень падабраў чорт і хацеў ім разбурыць касцёл.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вінакураў В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29.