Глыбачанскія валуны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Глыбача́нскія валуны́ — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння у Беларусі, размешчаны за 5 км на паўднёвы захад ад в. Глыбачка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. 3 валуны шаравата-ружовага парфірападобнага граніту. Найбуйнейшы камень даўжынёй 4 м, шырынёй 2,6 м, вышынёй над паверхняй зямлі 1,8 м, у абводзе 12 м. Другі валун ляжыць за 30 м на поўнач, яго даўжыня складае 2,3 м, шырыня 2,3 м, вышыня над паверхняй зямлі 0,7 м. Трэці камень знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, формаю нагадвае вялікі прас, яго даўжыня складае 3,3 м, шырыня 1,4 м, вышыня 1,6 м. Глыбачанскія валуны прынесены ледавіком каля 18—20 тысяч гадоў назад з раёна г. Выбарг. Ахоўны статус нададзены ў 1988 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]