Дом Локшына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Локшына
53°53′46″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Локшына — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 10.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. на вул. Вялікай Садовай як жылы будынак. Належаў Локшыну. Верхні паверх займалі жылыя кватэры, на ніжнім размяшчаўся шэраг крам[1].

У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. На пачатку 1990-х гг. былі праведзены рэканструкцыя і капітальны рамонт МЖК. Цяпер гэта жылы дом, на першым паверсе якога размешчана гарадская арганізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дамы № 6, 8, 10
Дваровы фасад

Дамы № 6, 8, 10 з’яўляюцца адзіным комплексам забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Дом № 10 уяўляе сабой трохпавярховы, прамавугольны ў плане будынак з праезнай аркай з цыліндрычным скляпеннем (закладзена). У афармленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, карнізныя паяскі, прамавугольныя падаконныя нішы. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — арачныя з ліштвамі[2]. Цэнтр фасада акцэнтаваны двума балконамі на другім паверсе і двума балконамі — на трэцім паверсе[1]. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам[2] і франтонам з трыма арачнымі вокнамі[1]. Унутраная планіроўка зменена[2].

Зноскі

  1. а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 21 чэрвеня 2022.
  2. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]