Дом кіно (клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дом кіно — рэспубліканскі творчы клуб кінематаграфістаў Беларусі, які існаваў у 1968—1991 гадах у Мінску. Размяшчаўся ў будынку былога касцёла Святых Сымона і Алены, меў кіна- і канферэнц-залы (на 250 месцаў кожны). Папулярызаваў творы кінамастацтва, садзейнічаў павышэнню прафесійнага ўзроўню дзеячаў кінематаграфіі. Рэгулярна арганізоўваў прагляды і абмеркаванні кінастужак, творчыя вечары майстроў беларускага кіно, выстаўкі твораў кінамастакоў, агляды-конкурсы, творчыя канферэнцыі, семінары і дыскусіі, лекцыі і даклады, сустрэчы з вядомымі дзеячамі савецкага і замежнага кінамастацтва. Праводзіў выязныя вечары кінематаграфіі на прамысловых прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах, паўторнага фільма. Дом кіно кансультаваў і каардынаваў работу аматарскіх кінастудый рэспублікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]