Дом па Мінскай вуліцы, 11 (Орша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Мінскай вуліцы, 11
54°30′22″ пн. ш. 30°25′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль цагляны стыль[d]
Дата пабудовы пачатак XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212В000888шыфр 212В000888
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Мінскай вуліцы, 11 — будынак у Оршы. Вуглавы, па скрыжаванні вуліц Мінскай і Леніна, на ўзгорку. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час у ім размяшчаліся Дом піянераў і школьнікаў, музычная школа. У архітэктуры шырока выкарыстаны дэкаратыўныя ўласцівасці фігурнай цаглянай муроўкі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да галоўнага фасада асіметрычна далучаецца аб’ём уваходнага тамбура з міжпаверхавай лесвіцай, да тарцовага — прыбудова. Элементы дэкору фасадаў вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі: ліштвы акон, сандрыкі, клінападобныя аркі, філёнгі, лапаткі, міжпаверхавы фігурны пояс. Папярочнай сцяной дом падзелены па 2 палавіны, планіроўка зменена адпаведна сучаснаму выкарыстанню.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]