Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 (Орша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26
54°30′41″ пн. ш. 30°25′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы пачатак XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000115шыфр 213Г000115
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 — будынак у Оршы. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час тут знаходзілася медыцынская ўстанова. Цяпер у будынку размяшчаецца Музей Уладзіміра Караткевіча. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад прамавугольнага ў плане аднапавярховага аб’ёму, выцягнутага ўздоўж вуліцы, мае сіметрычна-восевае вырашэнне з лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі. Над уваходам навес па вітых арнаментальных кранштэйнах з жалеза. Пластыка і дэкор фасада ствараюцца сродкамі дэкаратыўнай цаглянай муроўкі, выкарыстаны сандрыкі, руст, лапаткі, цокаль апрацаваны філёнгамі. Прафіляваны карніз, які аддзяляе фасад ад двухсхільнага даху, у цэнтры вылучаны франтонам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]