Дом чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом чалавека
ісп.: Casa del Hombre
галіс.: Casa do Home
Заснаваны 1995
Адкрыты 5 красавіка 1995
Месцазнаходжанне Ла-Карунья, Галісія, Іспанія
Агульная плошча 1500 м2
mc2coruna.org/domus/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом чалавека (ісп.: Casa del Hombre, галіс.: Casa do Home) — музей у горадзе Ла-Карунья (Галісія, Іспанія), размешчаны на набярэжнай Рыясор (Paseo Marítimo de Riazor). Музей быў адкрыты 7 красавіка 1995 мэрам Франсіска Васкесам  (ісп.).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак музея быў пабудаваны па праекце японскага архітэктара Арата Ісадзакі  (руск.). Яго сцены выкананы з граніту і абліцаваны больш за 6000 шыфернымі дошкамі, якія былі прымацаваны 160000 шрубамі. Для будаўніцтва будынка спатрэбілася больш за 30 тысяч тон каменя.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом чалавека — першы музей, дзе экспазіцыя цалкам прысвечана чалавеку. Канцэпцыя музея была распрацавана Рамонам Нуньесам Сентэльем  (ісп.). Яна зводзіцца да прыцягнення ўвагі да чалавека пасродкам інавацыйных і інтэрактыўных метадаў, якія выкарыстоўвае ў сваёй працы музей. Можна сказаць, што музей працуе пад дэвізам «Спазнай самога сябе». Гэта фраза была напісана пры ўваходзе ў храм Апалона ў Дэльфах.

Экспазіцыя музея размяшчаецца на плошчы 1500 квадратных метраў. Яна складаецца з 200 модуляў і большай часткай з'яўляецца інтэрактыўныя, гэта значыць для разумення зместу, неабходна прывесці ў дзеянне нейкі механізм. Пасродкам экспазіцыі раскрываюцца такія тэмы, як генетыка, сэрца, апорна-рухальная сістэма, эмоцыі і іншыя.

У музеі таксама праводзяцца розныя выстаўкі і кінапрагляды.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]