Дональд Раматар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дональд Раматар
Donald Ramotar
Сцяг8-ы Прэзідэнт Гаяны
3 снежня 2011 — 16 мая 2015
Папярэднік Бхарат Джагдэа
Пераемнік Дэвід Грэнджэр

Нараджэнне 22 кастрычніка 1950(1950-10-22) (73 гады)
в. Карыа Карыа, Гаяна
Веравызнанне індуізм
Партыя Народная прагрэсіўная партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дональд Рабіндранат Раматар (англ.: Donald Rabindranauth Ramotar; нар. 22 кастрычніка 1950) — гаянскі палітык, прэзідэнт Гаяны з 3 снежня 2011 года па 16 мая 2015 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1950 года. Скончыў Універсітэт Гаяны з дыпломам эканаміста. У 1967 годзе ўступіў у Народную прагрэсіўную партыю, а ў 1979 годзе ўпершыню быў абраны ў Цэнтральны камітэт НППГ. З 1988 па 1993 год быў міжнародным сакратаром Саюза работнікаў сельскай гаспадаркі Гаяны. На выбарах у 1992 годзе, калі НППГ пад кіраўніцтвам Чэдзі Джагана ўпершыню заваявала ўладу, абраны ў Нацыянальны сход Гаяны і ўвесь час пераабіраўся пасля гэтага. У 1993 годзе прызначаны выканаўчым сакратаром НППГ[1]. Пасля смерці Джагана ў сакавіку 1997 года, Раматар быў аднагалосна абраны яго пераемнікам на пасадзе генеральнага сакратара партыі 29 сакавіка 1997 года[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]