Гаяна
|
|||||
| Дэвіз: «One People, One Nation, One Destiny» | |||||
| Гімн: «Dear Land of Guyana, of Rivers and Plains» | |||||
| Дата незалежнасці | 26 мая 1966 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
| Афіцыйная мова | англійская | ||||
| Сталіца | Джорджтаўн | ||||
| Найбуйнейшы горад | Джорджтаўн | ||||
| Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Дональд Раматар Самуэль Хайндс |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
81-я ў свеце 214 970 км² 3,2 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
751 223[1] чал. (160-я) 9,1 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$3,082 млрд[2] (159-ы) $4029[2] |
||||
| Валюта | Гаянскі долар | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .gy | ||||
| Тэлефонны код | +592 | ||||
| Часавы пояс | −4 | ||||
Гая́на, Кааператыўная Рэспубліка Гаяна (англ.: Guyana, Co-operative Republic of Guyana) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна, на паўночным захадзе мяжуе з Венесуэлай (743 км), на паўднёвым захадзе і поўдні з Бразіліяй (1 119 км), на ўсходзе з Сурынамам (600 км). Сталіца — горад Джорджтаўн.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Узбярэжжа сучаснай Гаяны было адкрыта еўрапейцамі ў пачатку XVI ст. У гэты час тут жылі індзейцы племянной групы аравакаў. Першымі каланістамі сталі іспанцы, але пасля шматгадовай барацьбы тэрыторыя Гаяны была перададзена Вялікабрытаніі. Афіцыйнае стварэнне калоніі Брытанская Гаяна датуецца 1831. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Гаяны ў 1966, а праз чатыры гады яна стала рэспублікай.
Прырода [правіць]
Тэрыторыю краіны можна падзяліць на тры геаграфічныя рэгіёны. Узвышаная частка краіны — Гаянскае нагор'е, разрэзанае на асобныя масівы рачнымі далінамі. У адным з горных ланцугоў, недалёка ад мяжы з Венэсуэлай і Бразіліяй, знаходзіцца самая высокі пункт краіны — гара Рарайма (2810 м). Паверхня паступова зніжаецца ў бок акіяну, пераходзячы ў раўнінныя тэрыторыі парослыя трапічнымі лясамі. Лясы займаюць прыкладна 80 % плошчы Гаяны. Густая рачная сетка, утварае тут шматлікія вадаспады, у т.л. Анхель. На ўзбярэжжы акіяна цягнецца ланцуг балотных нізін.
Клімат у Гаяне экватарыяльны, гарачы. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 20 °C да 27 °C на ўзбярэжжы і ад 18 °C да 39 °C ва ўнутраных раёнах краіны. Сезон дажджоў цягнецца з мая да чэрвеня і са снежня да студзеня. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае ад 1200 мм на ўзвышшах і да 3000 мм на ўзбярэжжы.
Зноскі
- ↑ Guyana 2002 Census Bureau of Statistics — Guyana.
- ↑ 2,0 2,1 Guyana. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаяна
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |